Авторизация
 

Найлепшы спосаб засцерагчыся ад каронавірусу – зрабіць прышчэпку!

 Захворваемасць каронавіруснай інфекцыяй застаецца на высокім узроўні. Ад хваробы, якая можа забраць жыццё ці надоўга пагоршыць стан здароўя, найлепшы спосаб засцерагчыся – зрабіць прышчэпку.

 

Для прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі, якая выклікана вірусам SARS-CoV-2, у Міёрскім раёне выкарыстоўваецца камбінаваная вакцына «Гам-Ковід-Вак» (Спутнік Ві) расійскай вытворчасці за кошт рэспубліканскага бюджэту. Гэта першая ў свеце зарэгістраваная вакцына на падставе добра вывучанай платформы вектара адэнавіруса чалавека. Эфектыўнасць у прафілактыцы COVID-19 дасягае звыш 90 %.

 
Прэпарат складаецца з двух кампанентаў. У складзе першага – рэкамбінантны адэнавірусны вектар на падставе адэнавіруса чалавека 26 сератыпу, які нясе ген бялку S-віруса SARS-CoV-2. У склад другога кампанента ўваходзіць вектар на падставе адэнавіруса чалавека пятага сератыпу, які нясе ген бялку S-віруса SARS-CoV-2.

 
«Вектары» з’яўляюцца носьбітамі, якія могуць даставіць генетычны матэрыял з другога віруса ў клетку. Пры гэтым генетычны матэрыял адэнавіруса, што выклікае інфекцыю, выдаляецца і ўстаўляецца матэрыял з кодам бялку ад другога віруса, у дадзеным выпадку ад шыпа каронавіруса. Гэты новы элемент бяспечны для арганізма, але ён дапамагае імуннай сістэме выпрацоўваць антыцелы, якія абараняюць ад інфекцыі.

 
Працэдура вакцынацыі складаецца з двух ін’екцый з інтэрвалам у тры тыдні, якія дазволяць сфарміраваць паўнацэнную абарону ад захворвання. Супрацьпаказаннямі сталі: гіперадчувальнасць да пэўнага кампанента вакцыны, цяжкія алергічныя рэакцыі ў анамнезе, вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні (вакцынацыю ў такіх выпадках праводзяць праз 2 – 4 тыдні пасля выздараўлення, а пры няцяжкіх ВРІ – пасля нармалізацыі тэмпературы), абвастрэнне хранічных захворванняў (можна прышчапляцца праз 2 – 4 тыдні пасля выздараўлення ці рэмісіі), цяжарнасць і перыяд кармлення грудзямі, узрост да 18 гадоў (у сувязі з адсутнасцю дадзеных аб эфектыўнасці і бяспецы). Таксама не належаць вакцынацыі перахварэлыя на COVID-19 на працягу апошніх шасці месяцаў.

 
Перад прышчэпкай тэрапеўт праводзіць медыцынскі агляд, тэрмаметрыю, удакладняе анамнез. На працягу 30 хвілін пасля ўвядзення неабходна заставацца ў медустанове для папярэджання магчымых алергічных рэакцый.

 
У першыя – другія суткі могуць развівацца і дазваляюцца на працягу трох наступных дзён кароткачасовыя агульныя рэакцыі: непрацяглы грыпападобны сіндром, які характарызуецца дрыжыкамі, павышэннем тэмпературы цела, болямі ў мышцах, суставах, агульным недамаганнем, галаўным болем, а таксама мясцовыя рэакцыі: балючасць у месцы ін’екцыі, гіперэмія (пачырваненне), ацёчнасць. Ра-дзей адзначаюцца ванітаванне, дыспепсія, зніжэнне апетыту, часам – павелічэнне рэгіянальных вузлоў. Калі ўзніклі змяненні ў самаадчуванні, трэба тэрмінова паведаміць пра гэта ўчастковаму ўрачу.

 
На працягу трох дзён пасля вакцынацыі месца ін’екцыі не мачыць, не наведваць лазню, не піць алкаголь, пазбягаць празмерных нагрузак. Варта памятаць, што вакцынацыя супраць COVID-19 не адмяняе неабходнасць насіць маскі і пальчаткі, а таксама падпарадкоўвацца сацыяльнай дыстанцыі.

 
Каб падаць заяўку на імунізацыю, звяртайцеся ў любую амбулаторна-паліклінічную ўстанову па месцы жыхарства. Сама працэдура арганізавана ў паліклініцы ў райцэнтры ў дарослым прышчэпачным кабінеце (горад Міёры, вул. Дзяржынскага, 4).

 

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта