Авторизация
 

Дзьмухавец: «эліксір жыцця» ад кораня да залатой кветачкі

 Статус «эліксіра жыцця» за дзьмухаўцом замацаваўся недарэмна. У гэтай лекавай расліне з унікальным саставам карысныя і корань, і лісце, і кветкі. Надземныя часткі збіраюць вясной, а корань – да пачатку красавання або ўвосень. Шукаем лёгкія шляхі да добрага самаадчування разам з доктарам Таццянай БАНДАРЭВІЧ.

 

– Лісце дзьмухаўца ўтрымлівае шмат мікраэлементаў: жалеза, медзь, магній, цынк, калій, кальцый. Багатае на антыаксіданты, вітаміны А, С, Е, РР, В, – адзначае Таццяна Філіпаўна. – У корані ўтрымліваецца тараксацын, які стымулюе работу сэрца, падтрымлівае нервовую сістэму, з’яўляецца асновай для калагена, хандрацытаў і іншых элементаў, што складаюць храстковую тканку. Таксама ў корані дзьмухаўца шмат інуліну (25 – 40 %) – цудоўнага супрацьдыябетычнага сродку.

 

Пры якіх захворваннях дапамагаюць дзьмухаўцы?

– Спектр прымянення шырокі. Гэта халецыстыт, жоўцекаменная, ныркавакаменная і хваробы печані (гепатыт, цыроз). Лечаць запаленні нырак, выкарыстоўваюцца як мачагонны сродак. За кошт высокага ўтрымання інуліну карысныя пры цукровым дыябеце. Таксама гэтая расліна рэкардсмен па ўтрыманні жалеза, таму дапаможа пры анеміі. Будзе да месца пры атэрасклерозе, парушэннях рытму сэрца, знізіць халестэрын у крыві. Прымяняецца пры захворваннях суставаў і пазваночніка, страўніка і кішэчніка. Умацоўвае імунітэт.

 

Схаваным у бутэльку летам называе віно з дзьмухаўцоў Рэй Брэдберы ў аднайменнай аповесці. А што яшчэ гатуюць з гэтай расліны?

Рэцэптаў шмат. Прывяду тыя, што спрабавала сама.

 

Вітамінная салата

Смаката з адных вітамінаў і мінералаў. Пры авітамінозе – што трэба.
Гатуецца з маладога лісця дзьмухаўца, шніткі, крапівы, шчаўя, макрыцы. Каб лісце дзьмухаўца страціла горыч, яго трэба на паўгадзіны замачыць у падсоленай халоднай вадзе. Усё памыць і дробна нашаткаваць. Можна дадаць свежы агурок і пер’е цыбулі. Заправіць алеем або смятанай.

 

Чай з дзьмухаўцоў

Прымяняюць як лёгкае снатворнае.
Жоўтыя пялёсткі аддзяляем ад зеляніны, заліваем крутым кіпенем, настойваем. Кубачак чаю з мёдам выпіваем за паўгадзіны да сну.

 

Дзьмухаўцовы сок

Танізуе і ўмацоўвае.
Сыравіну (кветкі, сцябло і лісце) замочваюць на 30 хвілін у халоднай падсоленай вадзе. Здрабняюць на мясарубцы або ў блэндары з невялікай колькасцю вады. Адціскаюць.
Прымаць па дзве – тры сталовыя лыжкі перад ежай. Можна змяшаць з маркоўным сокам.

 

Настой і адвар

Гатуюць з лісця каранёў і кветак асобна або ў сумесі.
На шклянку кіпеню – сталовая лыжка сухога лісця і кветак, чайная лыжка сухога кораня (калі корань свежы – удвая больш).
Для настою заліць кіпенем і настаяць. Для адвару – давесці да кіпення, вытрымаць пяць – дзесяць хвілін на слабым агні, астудзіць.
П’юць па 1/3 шклянкі перад ежай.

 

Суп з лісцем дзьмухаўца

Варым звычайны суп на булёне з гародніны. Дадаём невялікую колькасць проса (рус. пшено). Разам з зелянінай кладзём парэзанае лісце дзьмухаўца. Пакідаем кіпець на пяць хвілін, пасля настойваем дзесяць хвілін.

 

Мёд з дзьмухаўцоў

Чай з дзьмухаўцовым мёдам незаменны пры прастудзе, кашлі, бранхіце.
Сабраць у чыстым месцы 350 – 400 штук жоўтых кветак разам з чашалісцікамі.
Заліць 500 мл халоднай вады. Давесці да кіпення і кіпяціць дзве хвіліны. Адкінуць на дуршлаг з марляй. Добра адціснуць.
У адціснутую вадкасць дадаць кілаграм цукру. Давесці на малым агні да кіпення, кіпяціць сем хвілін. Разліць па слоіках, захоўваць найлепш у халадзільніку.

 

Адвар з каранёў

Рэкамендуецца пры захворваннях печані, жоўцевага пузыра, гастрыце з паніжанай кіслотнасцю, каліце, запоры, анкалагічных захворваннях.
Сталовую лыжку здробненага кораня заліць шклянкай кіпеню. Кіпяціць 15 хвілін на малым агні, настойваць гадзіну. Піць па 1/4 шклянкі тры разы на дзень за 15 хвілін да ежы.

 

Натуральны кактэйль

Лісце дзьмухаўца разам з лісцем шніткі, крапівы, трыпутніка, парэчак, маліны пакласці ў тэрмас і заліць гарачай вадой.
Праз адну – дзве гадзіны можна піць з мёдам і лімонам.

 

Салата для шчытавідкі

Рэкамендуецца пры праблемах са шчытападобнай залозай.
Да лістоў дзьмухаўца дадаць крыху марской капусты, пятрушкі, звараны чырвоны бурак і прыправіць алеем. Атрымаецца багатая крыніца ёду для арганізма.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта