Авторизация
 

Як яе распазнаць і папярэдзіць вясенюю дэпрэссію? Расказвае псіхолаг ТЦСАН Зінаіда РАВЕЦКАЯ

 Слупок тэрмометра падымаецца вышэй, а градус настрою – наадварот. Што гэта? Вясенняя дэпрэсія. Як яе распазнаць і папярэдзіць, расказвае псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зінаіда РАВЕЦКАЯ.

 

– Большасць людзей значна лепш адчувае сябе ў цёплую і сонечную летнюю пару. А вось пераход з зімы да лета для некаторых становіцца псіхаэмацыянальным выпрабаваннем, – заўважае Зінаіда Феафанаўна. – Дарэчы, вясенняя дэпрэсія часцей назіраецца ў жанчын. У меншай ступені зведваюць яе ўплыў тыя, хто вядзе актыўны лад жыцця і мала часу праводзіць на канапе.

 

Вясенняя дэпрэсія – з’ява, характэрная толькі для свету людзей?

– Назіраецца яна і ў жывёл. Магчыма, хтосьці заўважаў, што ў гэты перыяд яго кошка спіць больш, чым звычайна, не хоча есці і гуляць. Або паслухмяны сабака раптам праяўляе агрэсію. Як заўважаюць заолагі, вясеннюю дэпрэсію ў жывёл абумоўліваюць зімовае знясіленне, перастройка арганізма, гарманальная падрыхтоўка да перыяду рэпрадукцыі. Як правіла, доўжыцца яна два – тры тыдні. У гэты перыяд трэба быць асабліва ўважлівымі да сваіх гадаванцаў, частаваць іх зелянінай і вітамінамі.

 

Якія прыкметы ўказваюць на вясеннюю дэпрэсію ў чалавека?

– Кожны перажывае гэты стан па-свойму, аднак агульнае для ўсіх – упадак душэўных і фізічных сіл. Пра наяўнасць дэпрэсіі сведчаць раздражняльнасць, дрэнны настрой, слёзы без прычыны, пачуццё трывогі і неспакою, хуткая стамляльнасць, бяссонніца, адсутнасць жадання працаваць і спазнаваць новае, агрэсіўнасць, гру- басць, злосць. Калі з пералічаных сімптомаў заўважылі ў сябе тры – чатыры пастаянныя, значыць, ёсць праблема.

 

Затрымлівацца ў стане псіхічнай і фізічнай прыгнечанасці не хочацца. Дзе шукаць з яго выйсце?

– На прыродзе, куды трэба выбірацца часцей. Больш хадзіць пешшу, асабліва ў сонечнае надвор’е. Выдатныя лекары – паўнацэнны сон, рэгулярныя фізічныя практыкаванні і меню, пастаянны складнік якога – свежыя фрукты і гародніна. Крыніца эндарфінаў – бананы, арэхі, шакалад. Падымуць настрой зносіны з сябрамі і блізкімі людзьмі. Важна навучыцца расслабляцца: уладкуйцеся ў крэсле і хвілін 20 паслухайце прыемную спакойную музыку. Па магчымасці пазбягайце канфліктных сітуацый. Як бачыце, нічога складанага. Карыстайцеся гэтымі простымі правіламі – і вясенняя дэпрэсія з вамі хутка развітаецца ці ўвогуле не стане наведвацца.

  

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта