Авторизация
 

Нядаўна адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона. Гэта страшнае недамаганне. Англійскі ўрач апісаў яго ў 1817 годзе як хранічнае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы. Асноўныя прыкметы: дрыжэнне рук, замаруджанасць рухаў, скаванасць, парушэнне рухальнай дынамікі і псіхікі. Хвароба прыводзіць да інваліднасці, пакідаючы поўную яснасць розуму. Паходжанне хваробы да гэтага часу не выяўлена. Акрамя таго, у захварэўшых страчваецца выразнасць мімікі. Хворыя могуць выглядаць раўнадушнымі, абыякавымі, хаця на самой справе звычайна перажываюць любую сітуацыю як здаровыя людзі. У іх можа парушацца мова, яна становіцца неразборлівай. Блізкія людзі, здараецца, злуюцца, што хворы неахайна вымаўляе фразы. Аднак здаровыя павінны разумець, што ён не можа размаўляць інакш.

 

У людзей, якія пакутуюць ад хваробы Паркінсона, часта наступае прыгнечаны стан — дэпрэсія. Гэта можа быць па дзвюх прычынах. Па-першае, чалавек азмрочаны тым, што не можа дзейнічаць паўнацэнна, як раней. Па-другое, у прыродзе самой хваробы ляжыць пашкоджанне тых аддзелаў мозгу, якія забяспечваюць ураўнаважаны настрой. Як правіла, гэтая хвароба развіваецца пасля 40 гадоў, але магчымы і ранейшыя выпадкі. Меркаванне, быццам гэта недамаганне старых, не адпавядае сапраўднасці. Цяпер захворваюць людзі ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.

 

Нягледзячы на поспехі, медыцына да гэтага часу не мае эфектыўных метадаў лячэння такой хваробы. Асаблівая праблема захварэўшых у немагчымасці абслугоўваць сябе, ды і родныя часта аказваюцца не падрыхтаванымі да догляду. Увага сусветнай грамадскасці да гэтай хваробы невыпадковая. Паркінсанізм паражае чалавека на самым піку яго інтэлектуальнай актыўнасці. У свеце такіх 4 мільёны людзей, у тым ліку ў Расіі — не менш 300 тысяч. Асноўная праблема для хворых — дэфіцыт  жыццёва неабходных лякарстваў, недахоп кваліфікаванай і сучаснай дыягнастычнай і лячэбнай дапамогі, сацыяльная запушчанасць, пакідаючая хворых і іх блізкіх адзін на адзін з праблемай.

 

Цяпер ёсць пэўныя поспехі, адкрыты новыя спосабы лячэння, апрабіруюцца методыкі.

Незаменную дапамогу хвораму могуць аказаць любоў, клопат і ўважлівыя адносіны блізкіх людзей. Калі хворы просіць штосьці зрабіць — гэта не капрыз, а доказ, што самому цяжка выканаць неабходныя рухі. Толькі ўзаемаразуменне дапаможа пераадолець цяжкасці захворвання.

 

В. БАРАВІК,

урач-псіхіятр.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта