Авторизация
 

У міёрскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне штаба па супрацьдзеянні распаўсюджанню каронавіруса

 У райвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Ігара Кузняцова прайшло пасяджэнне штаба па супрацьдзеянні распаўсюджанню каронавіруса. Па інфармацыі РЦГЭ, на 11 студзеня на Міёршчыне зарэгістравана звыш тысячы выпадкаў інфекцыі. Ад 40 да 52 чалавек у дзень са станоўчым тэстам фіксавалі ў пікі захворваемасці. Часцей ахвярамі COVID-19 становяцца людзі ва ўзросце 45 – 49 гадоў, 55 – 59, але катэгорыя ад 50 да 54 самая ўразлівая.

 

У сезон рэспіраторных інфекцый хвароба пачувае сябе вальготна і не здае пазіцый. Як яна распаўсюджваецца, залежыць ад кожнага з нас. Наколькі прытрымліваемся прынцыпу сацыяльнага дыстанцавання, выкарыстоўваем сродкі індывідуальнай аховы ў грамадскіх месцах, праводзім гігіенічную апрацоўку рук, захоўваем рэспіраторны этыкет.

 

А таксама як у працоўных калектывах пры ўзаемадзеянні з наведвальнікамі выконваюцца рэкамендацыі па мінімізацыі распаўсюджання COVID-19. Менавіта гэтыя фактары ўплываюць на развіццё эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне, пра што нагадалі выканаўца абавязкаў галоўнага санітарнага ўрача Тамара Скавародка і галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая.

 
Для санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва з 12 лістапада мінулага года ў раёне дзейнічае масачны рэжым. Заўважана, што з тае пары сродкі індывідуальнай аховы ў грамадскіх месцах носяць ахвотней. Яны, а таксама антысептыкі, ужо не ў дэфіцыце. Вытворцы падстроіліся пад новы ўзровень попыту. Іх набываюць па меры неабходнасці.

 

Усе аб’екты, дзе працаўнікі маюць непасрэдны кантакт з наведвальнікамі, павінны мець іх у дастатковай колькасці. Аднак нярэдка пры праверках суб’ектаў гаспадарання спецыялісты РЦГЭ заўважаюць, што далёка не ўсе супрацоўнікі маюць зменныя маскі. Ужо нестэрыльныя знешне, да таго ж, проста ссунутыя пад нос. Аднак гаспадароў гэта не засмучае, галоўнае, каб яны былі.

 
З абследаваных 129 аб’ектаў парушэнні выявілі ў 41 (62 %). Шмат дзе адсутнічалі антысептыкі, дэзынфікуючыя сродкі для правядзення ўборкі ў памяшканнях. Не ўсюды арганізаваны «ўваходны фільтр», каб не дапусціць на працоўнае месца работнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый. У прыватнасці, не праводзілася тэрмаметрыя і рэгістрацыя паказанняў у спецыяльным журнале. Па фактах недапрацовак складзены два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 
Аднак толькі праверкамі і пакараннямі сітуацыю не аблегчыш. Каб спыніць вірус, трэба кожнаму клапаціцца пра ўласнае здароўе і дзейнічаць ва ўнісон. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта