Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Міёрскага раёна прапануе пуцёўкі для працоўных, за якіх наймальнікі ўплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай аховы.
У санаторыі «Лётцы» чакаюць пацыентаў з хваробамі органаў кровазвароту, стрававання і касцёва-мышачнай сістэмы. «Лясныя азёры» здымуць праблемы органаў дыхання, нервовай, касцёва-мышачнай, мочавыдзяляльнай і сістэмы кровазвароту.
Лепельскі ваенны санаторый прызначаны для лячэння хвароб органаў дыхання, стрававання, сасудзістай і касцёва-мышачнай сістэм, абмену рэчываў і гінекалагічных захворванняў.
У «Лётцах» можна адпачыць і ўмацаваць здароўе бацьку ці маці з дзіцяці. Паказанні: хваробы органаў кровазвароту, стрававання, касцёва-мышачнай сістэмы. Чакае маленькіх пацыентаў «Расінка».
Па пытаннях прадастаўлення пуцёвак звяртайцеся ў камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па месцы работы. Кансультацыю прадаставіць спецыяліст Прадстаўніцтва: кабінет № 30 у райвыканкаме, з 9.00 да 13.00 ці па тэлефоне 5 20 21 у гэты ж час.
Людміла БЯЗЗУБЕНАК, вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва.
Фота для ілюстрацыі.