Авторизация
 

Трымайце дыстанцыю і не хварэйце!

 Сацыяльнае дыстанцаванне – адна з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі. Каб стрымаць іх выбухны рост, як мага радзей бывайце ў грамадскіх месцах.

 

Дыстанцавацца – значыць…

Мінімізаваць кантакты з акружаючымі: не варта выходзіць з дому, калі ў тым няма вострай неабходнасці. З іншымі людзьмі размаўляйце на адлегласці ці пры дапамозе сродкаў сувязі. Выбірайце паслугі дастаўкі – толькі да ганка жылля ці офіса.

 
У грамадскіх месцах трымайце 1,5-метровую сацыяльную дыстанцыю ад іншых. Пры немагчымасці – апранайце маску. Як мага часцей мыйце рукі, або выкарыстоўвайце сродкі для дэзынфекцыі ці антысептык для апрацоўкі рук. Выконвайце рэспіраторны этыкет.

 

Быць у Бога за пазухай

Людзям старэйшага і пажылога ўзросту, а таксама маладзейшым, якіх непакояць хранічныя захворванні органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, імуннай сістэм, бранхіяльная астма, анкалогія найлепш заставацца дома. Не прымайце ў сябе гасцей. Няхай родныя ці знаёмыя дапамогуць з бытавымі патрэбамі.

 

Не да добрых манер

Рэкамендавана пазбягаць фізічных кантактаў, уключаючы поціскі рук і абдымкі.

Адчыняйце дзверы не далоняй. Пастарайцеся не кранаць твар рукамі.
Як мага часцей праветрывайце памяшканні. Дэзынфіцыруйце кантактныя паверхні, асабліва дзвярныя ручкі, пульты тэлевізара, тэлефоны, камп’ютарную клавіятуру.
Пастарайцеся не курыць цыгарэты, у тым ліку электронныя ці кальян.
Не варта карыстацца агульнымі сталовымі прыборамі, не ешце з адной талеркі і не перадавайце іншым ежу, якую паспрабавалі ці надкусілі.
Прытрымлівайцеся здаровага харчавання і фізічнай актыўнасці.

 

Вірус не прасочыцца

Перш чым апрануць маску, апрацуйце рукі антысептыкам ці вымыйце з мылам. Утрымліваючы за матузкі, ушчыльную паднясіце яе да твару белым бокам унутр і зафіксуйце, як будуць цалкам прыкрыты рот і нос. Надайце патрэбную форму гнуткай палосцы, каб добра прылягала. Здымаць маску трэба за матузкі, не дакранаючыся да вонкавай часткі. Змясціце яе ў пакет, шчыльна закрыйце і апусціце ў кантэйнер для адходаў. Вымыйце рукі з мылам ці апрацуйце санітайзерам.

 
Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, задышка, насмарк і інш.) заставайцеся на самаізаляцыі, пазбягаючы кантактаў з членамі сям’і. Выклікайце ўрача.

 

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта