Авторизация
 

Ягады рабіны – скарбонка вітамінаў: парады, рэцэпты і многае іншае

 Паласавацца прывабнымі аранжавымі ягадамі рабіны любяць многія птушкі. Варта іх ацаніць і чалавеку. Дарэчы, карысная рабіна як пладамі, так і карой, галінкамі, кветкамі.

 

Шукаем лёгкія шляхі да добрага самаадчування разам з доктарам Таццянай БАНДАРЭВІЧ.

 

– У ягадах рабіны высокае ўтрыманне вітаміна С: да 100 міліграмаў на 100 грамаў. Багатыя вітамінамі Е, К, групы В. Па ўтрыманні караціну пераўзыходзяць многія гатункі морквы, – адзначае Таццяна Філіпаўна. – Змяшчаюць арганічныя кіслоты: вінную, яблычную, лімонную, сарбінавую. Дарэчы, апошняя валодае бактэрыястатычным уздзеяннем: стрымлівае рост бактэрый і плесневых грыбоў, з’яўляецца добрым кансервантам. Шмат у ягадах пекціну, эфірных алеяў. Таму іх шырока выкарыстоўваюць і ў народнай, і ў афіцыйнай медыцыне.

 

Калі рэкамендуюць рабіну ў якасці натуральных лекаў?

– У свежым і сухім выглядзе прымяняюць як агульнаўмацавальны і высокавітамінны сродак. Гэта надзейная прафілактыка авітамінозу і эфектыўны спосаб яго лячэння. Рабіна валодае жаўцягонным эфектам, таму выкарыстоўваюць яе пры захворваннях жоўцевыводных шляхоў. Ягады змяншаюць колькасць тлушчу ў пячонцы (пры тлушчавым гепатозе) і халестэрыну ў крыві. Прымяняюць іх пры дысфункцыі страўніка (павышаюць сакраторную функцыю). Свежая недаспелая рабіна спыняе панос. Разавая доза – да 50 пладоў. Карысныя ягады пры анеміі, ацёках, падагры, абменным поліартрыце, гіпертэнзіі, захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы. Настой пладоў добра здымае спазм сасудаў галаўнога мозга. Размятымі свежымі ягадамі выводзяць бародаўкі, прыкладаючы да іх рабінавае пюрэ.

 

У якіх выпадках не варта захапляцца яркімі пладамі?

– Супрацьпаказана рабіна пры тромбафлебіце і язвеннай хваробе. Уважліва трэба абыходзіцца з ягадамі пры высокай згусальнасці крыві і схільнасці да тромбаўтварэння. У такіх выпадках іх ужываюць у спалучэнні з травамі, якія зніжаюць згусальнасць. Напрыклад, з баркуном (рус. донник), кветкамі ліпы.

 

Як правільна нарыхтаваць аранжавыя лекі?

– Час збору настае з першымі маразамі. Спелыя плады здымаюць гронкамі, затым аддзяляюць ягады ад пладаножкі. Сушаць у сушылцы ці ў духоўцы пры тэмпературы не вышэй за 70 градусаў. З сырых ягад гатуюць сок і пюрэ.

 

У Вашай калекцыі рэцэптаў здароўя, канешне, ёсць рабінавыя лекі. Падзяліцеся сакрэтамі іх прыгатавання.

– Рэцэпты простыя і даступныя.

 

Чай з рабінай

Сталовую лыжку сушаных ягад заліць шклянкай гатаванай вады. Настаяць дзесяць хвілін пад крышкай. Піць два разы на дзень па адным кубачку.

 

Рабінавая настойка

20 грамаў сухіх пладоў рабіны заліць 200 мл гарэлкі. Настойваць сем дзён, затым працадзіць. Прымаць па чайнай лыжцы тры разы на дзень з невялікай колькасцю вады.

 

Адвар з ягад

Сталовую лыжку сухіх здробненых пладоў рабіны заліць 300 мл вады і кіпяціць дзесяць хвілін. Захутаць і настойваць гадзіну ў зачыненым посудзе, адціснуць. Піць роўнымі порцыямі тры разы на дзень да ежы пры авітамінозе, анеміі, пасля радыяцыйнага ўздзеяння.

 

Напой з рабінай і шыпшынай

Гэта гарманічнае і карыснае спалучэнне. Змяшаць ягады ў роўных частках, заліць сталовую лыжку сумесі паўлітрам кіпеню і настойваць паўгадзіны, працадзіць. Піць па шклянцы тры разы на дзень пры атэрасклерозе, авітамінозе, цяжкіх хранічных захворваннях.
У аптэках можна набыць сіроп з пладоў рабіны. Няцяжка прыгатаваць яго самастойна: кілаграм ягад на 600 грамаў цукру. Прымяняюць пры лячэнні остэаартроза, падагры, захворваннях мочавыдзяляльнай сістэмы, у тым ліку для вывядзення пяску з нырак.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта