Авторизация
 

Цяпер у раёне працуе 57 урачоў (з іх 80,7% маюць кваліфікацыйную катэгорыю), 276 сярэдніх медработнікаў (мае катэгорыю 86,2%) і 140 чалавек малодшага персаналу. Забяспечанасць урачамі значна ніжэйшая абласной, а сярэднімі медработнікамі — на ўзроўні. Для іх за пяцігоддзе ўзведзена 6 службовых кватэр. Летась у раён прыбылі 4 маладыя ўрачы, траім з іх выдзелена жыллё. Сёлетняе папаўненне — адзін малады спецыяліст.

За 6 гадоў накіравалі ў медуніверсітэты 19 маладых людзей, у тым ліку сёлета — трох. Аднак ёсць вострая патрэба ў неўрапатолагу, акулісту, педыятру, нарколагу, гінеколагу.

 

Сёлета на медыцыну выдзелена 13181,8 млн. рублёў, 77,3% гэтай сумы ўжо выкарыстана. Дэфіцыт бюджэту складае каля 3 мільярдаў. Развіваюцца платныя паслугі, за 8 месяцаў яны забяспечылі паступленне 445,8 млн. рублёў пры павелічэнні на 25,2%.

 

Сёлета набыты 2 кардыястымулятары, біяхімічны і гематалагічны аналізатары, стаматалагічная ўстаноўка і іншае. На рамонт накіравана 29,7 млн. рублёў, абноўлены Наўгародскі і Дварнасельскі ФАПы.

На ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара за 8 месяцаў выкарыстана 436928 рублёў пры гадавым нарматыве 542300. Дастаткова ўрачоў пярвічнага звяна, выкананы нарматыў забяспечанасці кругласутачнымі ложкамі.

 

Штогод насельніцтва раёна памяншаецца не толькі ў выніку смяротнасці, але і з-за міграцыйных працэсаў. Сярэдняя працягласць жыцця склала 68,8 года, у тым ліку ў мужчын 64,4, у жанчын 74,2.

 

За 8 месяцаў сёлета ў раёне нарадзілася 150 дзяцей, што на 25% больш мінулагодняга. Памерла 416 (летась — 348), найперш ад хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы (48,6%), старасці (20,4%), траўм і атручванняў (10,8%), новаўтварэнняў (8,9%), хвароб органаў дыхання (5,5%). Трывожыць узровень смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце з-за траўм і атручванняў і па іншых прычынах.

 

Агульная захворваемасць скарачаецца. На першым месцы ў ёй хваробы сістэмы кровазвароту, затым — органаў дыхання, стрававання, вачэй, псіхічныя расстройствы. У пярвічнай пераважаюць хваробы органаў дыхання, скуры, траўмы і атручванні, праблемы з касцёва-мышцавай сістэмай.

 

Прыведзеныя факты сведчаць, што асноўныя задачы медыкаў раёна — зніжэнне захворваемасці і смяротнасці, паляпшэнне якасці лячэння, своечасовае выяўленне і лячэнне злаякасных новаўтварэнняў, мэтанакіраваная прафілактыка п’янства і алкагалізму, лячэнне хвароб органаў дыхання і стрававання.

 

Сёлета ў чэрвені скарочана 25 ложкаў стацыянару. Іх занятасць адпавядае планавым паказчыкам. Сярэдняя працягласць лячэння склала 12,5 дня. На нашым кантролі 191 дзіця з 95 сем’яў, маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне 7 малых з трох сем’яў.

 

Агульная дыспансерызацыя насельніцтва раёна цесна ўзаемазвязана са своечасовым выяўленнем хвароб, у тым ліку анкалагічных. А сітуацыя ў гэтым напрамку стабільная на працягу многіх гадоў. Сёлета за 8 месяцаў выяўлена 68 выпадкаў анкалогіі, з іх 12 у запушчанай стадыі, што істотна менш узроўню папярэдняга года. Зніжаецца захворваемасць туберкулёзам. За гэты час медагляд прайшло 71,2% насельніцтва, а гэта 13538 чалавек. Сярод іх 18,2% курыць, 16,5% — вядуць маларухомы лад жыцця, 6,8% — злоўжываюць алкаголем. Дарэчы, на ўліку нарколага знаходзіцца 435 чалавек, новае папаўненне — 19. Хаця гэта толькі бачная частка айсберга.

 

Усім нашым пацыентам вельмі хачу напомніць, што неабходна самім сачыць за сваім здароўем і весці здаровы лад жыцця, гэта будзе значна дзешавей для сямейнага бюджэту, чым лячыцца.

 

А. СІВАЯ,

галоўны ўрач цэнтральнай

раённай бальніцы.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта