Авторизация
 

Кожны год многія з нас паспяваюць перахварэць прастудай і грыпам. Дзейсны сродак супраць ВРВІ і грыпу — вакцынапрафілактыка. Гэта забяспечвае 80% гарантыі, што вы не захварэеце. А калі і захварэеце, то ў лёгкай форме і пазбегнеце ўскладненняў.

 

Прышчэпку ад гэтай хваробы лепш зрабіць да канца кастрычніка, гэта значыць, да пачатку эпідэміі. Для выпрацоўкі імунітэту патрэбны 2-3 тыдні. І калі ў разгар сезона вас атакуе сапраўдны вірус, у арганізме будзе дастаткова антыцел, якія здольны эфектыўна супрацьстаяць інфекцыі.

 

Вірус грыпу пастаянна мутыруе. Таму антыцелы, якія застаюцца ў арганізме ад папярэдніх вакцынацый, супраць новых вірусаў часта аказваюцца недзеяздольнымі. У выніку кожны год урачам даводзіцца ствараць новыя эфектыўныя вакцыны.

У групе рызыкі ў першую чаргу тыя, хто пакутуе захворваннямі дыхальнай сістэмы, а таксама пажылыя людзі і дзеці. Прышчэпку можна рабіць і будучым мамам.

 

Цяпер у раён паступіла інакцывіраваная ачышчаная расчэпленая вакцына для прафілактыкі грыпу “Флюваксін”. Яна не ўтрымлівае пабочных прымесяў і жывых вірусаў, таму практычна не мае адмоўных эфектаў. Выкарыстоўваецца для прафілактыкі ў дарослых і дзяцей старэй шасці месяцаў. Для правядзення прышчэпак супраць грыпу звяртайцеся ў лячэбна-прафілактычныя ўстановы.

Прышчэпку не варта рабіць, калі ёсць алергія на бялок курынага яйка ці на кансерванты вакцыны. Акрамя таго, вакцынацыя забараняецца пры вострых захворваннях ці абвостраных хранічных.

 

Ніякіх прыкмет хваробы чалавек не адчувае. У вельмі рэдкіх выпадках магчымы нязначнае павышэнне тэмпературы цела, агульнае недамаганне, невялікае пачырваненне на месцы ўкола.

Каб абараніць сябе ад грыпу і ВРЗ — умацоўвайце імунітэт, прымайце вітаміны, ешце садавіну і агародніну, піце травяны чай. Займайцеся спортам, не забывайце пра загартоўванне, сачыце за харчаваннем.

 

Л. ДУЛІНСКАЯ,

памочнік эпідэміёлага.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта