Авторизация
 

Доктар Таццяна Бандарэвіч з Дзісны: святаяннік з 99 хваробамі справіцца

 Святаяннік прадзіраўлены (рус. зверобой продырявленный) – яшчэ адна цудадзейная траўка. Прадзіраўленым завецца таму, што лісточкі на прасвет маюць чорныя кропачкі, нібы дзірачкі. На самой справе гэта змесціва цёмна-чырвонага соку, у якім утрымліваюцца гіперыцын і іншыя каштоўныя рэчывы. Цвіце святаяннік з канца чэрвеня да сярэдзіны жніўня. Самы час нарыхтоўваць сыравіну: кветкі і сцябліны. 

Святаяннік – адна з маіх любімых лекавых раслін, – гаворыць Таццяна Філіпаўна. – Яго састаў вельмі разнастайны. Утрымлівае і фенольныя злучэнні, якія абараняюць нашы сасуды, і эфірны алей, і алкалоіды, і вітаміны, і мікраэлементы. Гэтым абумоўлены шырокі спектр карысных уласцівасцей расліны.

Якім уздзеяннем валодае зёлка?

– Гэта добры супрацьзапаленчы, антысептычны, антыбактэрыяльны, супрацьвірусны, раназажыўляльны, жаўцягонны, заспакаяльны, антыдэпрэсіўны, агульнаўмацавальны сродак.


Вельмі важная ўласцівасць святаянніку ў тым, што ён служыць актыватарам для іншых кампанентаў лекавага збору – прымушае іх працаваць больш актыўна. Дастаткова дадаць у сумесь траў усяго 3 – 5 % святаянніку. Асобна дапаможа пры нервовых нагрузках, стрэсах, бо з’яўляецца цудоўным антыдэпрэсантам.

У народзе кажуць, што святаяннік лечыць ад 99 хвароб. Гэта не перабольшванне?

– Расліна сапраўды дапамагае пры многіх захворваннях. Прымяняюць пры гастрытах, калітах, язве і ўвогуле любых парушэннях у страўнікава-кішэчным тракце, у тым ліку пры дызбактэрыёзе. Справіцца з праблемамі поласці роту. Вонкава травой лечаць раны, апёкі, язвы, абсцэсы, рыніты, гаймарыты.


Лічыцца таксама, што закапванне алею святаянніка ў нос – па 2 – 3 кроплі ў кожную ноздру – паслу- жыць прафілактыкай грыпу падчас эпідэміі.

 У якім выглядзе прымяняюць расліну?

– Адвары і водныя настоі святаянніку паказаны пры вострых і хранічных захворваннях страўнікава-кішэчнага тракта (гастрытах, энтэрытах, калітах), хваробах нырак і жоўцевага пузыра. Выкарыстоўваюць пры паласканні поласці роту, горла. Між тым гіперыцын – адно з галоўных рэчываў, якому святаяннік абавязаны антымікробным і антыдэпрэсіўным уздзеяннем – у вадзе амаль не раствараецца. Затое добра раствараецца ў спірце. Настойку святаянніку на 40 %-м спірце прымяняюць пры дэпрэсіўных станах, дызбактэрыёзе, прастудных захворваннях. Разведзеная ў вадзе, яна выкарыстоўваецца для паласкання пры ангінах, парадантозе, хранічным танзіліце.

А яшчэ са святаянніку
гатуюць карысны алей?

– Так. Алейная выцяжка гэтай расліны валодае моцным антымікробным і раназажыўляльным уздзеяннем. Гатуюць алей толькі са свежай сыравіны. Трэба заліць яе раслінным алеем і настойваць на сонцы. Гэтыя дзве ўмовы прынцыповыя. Эксперыментальным шляхам устаноўлена, што з сухой сыравіны атрымліваецца менш эфектыўны прэпарат, а пры яркім сонечным святле ўтвараецца гіперфарын, які практычна адсутнічае ў іншых прэпаратах святаянніку.

Як прыгатаваць чай з гэтай карыснай расліны?

– Рэцэпт просты: адна сталовая лыжка сухой травы на адну – дзве шклянкі кіпеню. Гэта сутачная доза. Раю спалучаць святаяннік з мелісай і глогам. Атрымаецца карысны сродак для нервовай сістэмы і сэрца. Чай з мацярдушкі, святаянніку і шыпшыны дапаможа пры прастудах і праблемах са страўнікава-кішэчным трактам.

Падчас прыёму прэпаратаў святаянніку пра якія меры перасцярогі трэба памятаць?

– Гэтая расліна істотна павышае адчувальнасць скуры да сонечнага святла. Пры працяглым прыёме рэкамендуецца ўстрымацца ад знаходжання на сонцы. Магчыма з’яўленне дэрматыту, раздражнення, свербу.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і для ілюстрацыі.

n Кацярына РЫНКЕВІЧ, s.katrin.r@mail.ru

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта