Авторизация
 

З вірусам яшчэ жыць

 Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 12 чэрвеня ў Беларусі правялі звыш 690 тысяч тэстаў на COVID-19. Выздаравелі і выпісаны 27 760 пацыентаў. Колькасць смяротных вынікаў дасягнула 298. Усяго зарэгістравана 52 520 заражаных каронавіруснай інфекцыяй.

 

Можа нахлынуць «другая хваля»

На нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў, што беларускія медыкі вывучаюць вопыт барацьбы з каронавірусам у іншых краінах і прыходзяць да высновы: каранцін можа расцягнуцца надоўга. Аднак дакладна спрагназаваць развіццё падзей складана. Можна спадзявацца на найлепшы зыход, аднак, як лічыць кіраўнік ведамства, рыхтавацца да другой хвалі трэба. У той жа час беларусы расслабіліся, інстынкт самазахавання зніжаецца. Таму так неабходна нагадваць пра правілы перасцярогі.

Экспрэс-тэсціраванне будзе даступным

Са слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіла Вішнявецкага, эпідэміялагічная сітуацыя на Віцебшчыне мае станоўчую дынаміку і захоўвае на працягу ўсяго часу распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі кіруемы характар. Пра гэта паведамляе газета «Віцьбічы». Паступова вяртаюцца да планавай работы перапрафіляваныя для лячэння вострых рэспіраторных захворванняў стацыянары. У абласным дыягнастычным цэнтры ўзнавіла работу аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, выконваюць скрынінгавую мамаграфію. З наступнага тыдня тут можна будзе здаць тэст для ПЦР-дыягностыкі на каронавірус тым, хто мае намер накіравацца за мяжу. Таксама экспрэс-тэсты на антыцелы будуць даступны па папярэднім запісе, калі хто жадае ўпэўніцца, што перахварэў на COVID-19. Паслуга платная. Інфармацыю, калі стартуе тэсціраванне, размесцяць на сайце дыягнастычнага цэнтра, прадаставяць яе і ў рэгістратуры.

Дыягназ – па КТ і клінічнай карціне

Міністэрства аховы здароўя Беларусі загадам ад 21 мая № 557 унесла змяненні ў папярэднія дакументы па аказанні меддапамогі пацыентам з COVID-19.
Арыентуючыся на сусветны вопыт лячэння новай інфекцыі, усім пацыентам, якія праходзяць стацыянарную тэрапію, пры адсутнасці паказанняў будуць прызначаць прэпараты супраць развіцця трамбозаў. Як паказала практыка, сур’ёзныя выпадкі каронавіруснай пнеўманіі могуць суправаджацца тромбаэмбаліяй дробных лёгачных артэрый, а часам і буйных.
Цяпер дыягназ COVID-19 можна паставіць і без ПЦР-тэста – на падставе камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) лёгкіх, якая прызнана паўнацэнным дыягнастычным крытэрыем, а таксама па клінічнай карціне захворвання: павышаная тэмпература цела, сухі кашаль, адсутнасць нюху.


Ставіцца дыягназ і на падставе двух станоўчых тэстаў сералагічнай дыягностыкі (экспрэс-тэстаў) з інтэрвалам не менш за суткі. Калі ў чалавека ёсць імунаглабуліны М, значыць у яго актыўная фаза захворвання. Меры ізаляцыі трэба прыняць аператыўна.
Важнае змяненне і наконт тэсціравання пацыентаў з лёгкімі і бессімптомнымі формамі каронавіруснай інфекцыі, не ўскладненай пнеўманіяй. Цяпер такім людзям на 14-я суткі з моманту кантакта з заражаным робяць экспрэс-тэст на антыцелы. Калі ён паказвае, што чалавек здаровы ці ў яго імунаглабуліны G, якія сведчаць пра імунітэт, бальнічны ліст закрываюць. Калі ёсць імунаглабуліны М, бальнічны закончыцца на 21-я суткі з моманту кантакта з заражоным без дадатковага тэсціравання.

Да драмы рукой падаць

Прыгрэла спякотнае сонейка, пацяплела і паляг- чэла на душы. Са спадзяваннем, што ўльтрафіялет даб’е небяспечны вірус, людзі расслабіліся. У чэргах дыхаюць адно аднаму ў патыліцу, тоўпяцца. «Выконвайце, калі ласка, правілы дыстанцавання», – давялося папрасіць у магазіне, адчуваючы за спінай адкрыты напор. «А я вас не баюся», – прагучала іранічнае ў адказ.
Дарэмна, сімптомы захворвання могуць ніяк не праяўляць сябе. Хтосьці перанясе вірус без наступстваў, а для кагосьці гэта стане цяжкай пакутай ці наогул завершыцца драмай. Колькі сумных гісторый чулі ад знаёмых з буйных гарадоў і суседніх раёнаў.
Больш за ўсё абурае, калі чалавек дакладна ведае, што патэнцыяльна небяспечны і павінен строга выконваць правілы самаізаляцыі, але ўсё роўна разгульвае ў грамадскіх месцах, адкрыта кантактуе. Для чаго – каб падкінуць заразы? У тым праяўляецца сутнасць чалавека. Наўмысна падвяргаць рызыцы іншых – гэта ўжо злачынства.


Санітарная служба, урачы па-ранейшаму заклікаюць быць законапаслухмянымі грамадзянамі, клапаціцца пра сваё здароўе і бяспеку акружаючых. Па прагнозах вышэйшага кіраўніцтва медыцынскага ведамства, з каронавіруснай інфекцыяй нам давядзецца жыць яшчэ не адзін месяц нават пры самай станоўчай дынаміцы.


Па-ранейшаму трэба трымаць у чысціні рукі і паверхні, не датыкацца да твару, роту і вачэй, выконваць меры сацыяльнага дыстанцавання, пазбягаць шматлюдных месцаў, калі ёсць неабходнасць там бываць – апранаць маску. Яе трэба насіць і бліжэйшым кантактам, што змяншае рызыку прынесці вірус дадому, у працоўны калектыў.
Простыя меры перасцярогі, пачуццё ўласнай адказнасці і сумленне дазволяць абмежаваць распаўсюджанне віруса і яго перадачу іншым людзям. Гэта патрэбна, каб каронавірусная эпапея завяршылася, чаго з нецярпеннем усе чакаем.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 006
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 383
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта