Авторизация
 

Урбеч для здароўя

 Нядаўна для сябе адкрыў карысны прадукт – урбеч. Гэта цягучая алеістая маса, якая атрымліваецца з расцертага падсмажанага ці проста высушанага насення лёну, каноплі, сланечніка, гарбуза, абрыкосавых костачак ці арэхаў. У традыцыйнай кухні народаў Дагестана і Чачні выкарыстоўваецца для прыгатавання аднайменнай салодкай стравы (з мёдам і алеем), як сродак для падтрымкі сіл, пры лячэнні хвароб. У Беларусі яго можна набыць у буйных гандлёвых сетках ці інтэрнэт-магазінах.

У чым карысць?

Улічваючы, што ўрбеч вырабляюць розных відаў, карысныя ўласцівасці ў кожнага віду свае.


Прыгатаваны:
з ляснога арэха ўмацоўвае імунітэт, зубную эмаль і сардэчную мышцу;
з міндаля – выводзіць жоўч, дапамагае пры мочакаменных паталогіях, паляпшае мужчынскае здароўе;
з ільну – нармалізуе халестэрын, артэрыяльны ціск, ачышчае ад шлакаў печань;


з грэцкага арэха – дапамагае ў лячэнні анеміі, хутка ўзнаўляе сілы, умацоўвае імунітэт;
з костачак абрыкоса – папаўняе недахоп вітамінаў, мікраэлементаў, зніжае верагоднасць узнікнення злаякасных пухлін;
з насення гарбуза – пазбаўляе ад праблем з органамі страўнікава-кішэчнага тракту, не дапускае атлусцення і артрыту;


з арахісу – павялічвае рэльефнасць мышц, папаўняе энергетычныя запасы;
з канаплянага насення – умацоўвае сасуды, падтрымлівае трыгліцэрыды на аптымальным узроўні, дапамагае ў лячэнні хвароб гартані;
з кунжута – хутка выводзіць шлакі, амалоджвае;


з фісташкі – умацоўвае валасы, пазногці, выводзіць жоўць, паляпшае работу сэрца;
з мака дапамагае ў барацьбе з паразітамі, паляпшае стан нервовай сістэмы.


Адна- ці шматкампанентны ўрбеч дапамагае справіцца са шматлікімі праблемамі. Эфектыўнасць інгрэдыентаў абумоўлена тым, што ў прадукце яны знаходзяцца ў натуральным выглядзе, гэта значыць не належаць цеплавой апрацоўцы.

Як спажываць?

Пасту з арэхаў, костачак ці насення можна есці ў чыстым выглядзе ці дадаваць да розных страў. Пажадана спажываць высокакаларыйны ўрбеч ранкам, каб зарадзіцца надоўга энергіяй і не набраць лішніх кілаграмаў. Для аздараўленчага эфекту патрэбна прымаць па дзве – тры лыжкі прадукта, запіваючы вадой. Як варыянт смачнага сняданку – бутэрброд з пастай, каша, натуральны ёгурт, тварог ці злакавая сумесь. Урбеч цудоўна спалучаецца з мёдам, сухафруктамі, свежымі ягадамі. Кунжутны ласунак добра гарманіруе са свежымі яблыкамі, паста з абрыкосавых костачак – з персікамі, а далікатэс з насення сланечніка – са спелым вінаградам.


Многія гаспадыні выкарыстоўваюць урбеч для прапіткі выпечкі, а таксама топінга для бліноў і аладак. Гарбузны, кунжутны і арэхавы дагестанскі далікатэс дадаюць у гарніры, кашы і салаты з агародніны. Спартсмены могуць гатаваць на аснове ўрбеча харчовыя кактэйлі, змяшаўшы ласунак з малаком і бананам.

Фота для ілюстрацыі.
Ніямадзін АСЛАНАЎ, судмедэксперт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 562
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 220
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 135
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта