Трывала ўвайшлі ў наша жыццё камп’ютарныя гульні. Яны занялі нават ганаровае месца сярод мноства спосабаў арганізацыі маладзёжнага адпачынку. Віртуальная рэальнасць прыцягвае сваімі бязмежнымі магчымасцямі, а індустрыя камп’ютарных забаў кожны год прыпадносіць усё новыя і новыя магчымасці, ад якіх проста немагчыма адмовіцца.
Аднак пытанне гульневай залежнасці ўсур’ёз хвалюе бацькоў. Чым жа небяспечныя такія гульні і ці могуць яны быць карыснымі?
Самая галоўная небяспека — узнікненне гульневай залежнасці. Гэта адхіленне псіхікі , якое патрабуе дапамогі кваліфікаванага ўрача і падтрымкі родных і блізкіх. Чалавек, залежны ад камп’ютарных гульняў, літаральна жыве ў віртуальнай рэальнасці. Яшчэ горш, калі ў яго страчваецца апетыт, знікае сон.
Асаблівую шкоду такія гульні наносяць падлеткам. Іх неакрэплая псіхіка за лічаныя дні паддаецца негатыўнаму ўплыву, і перад бацькамі востра паўстае праблема, як адцягнуць дзіця ад камп’ютара. Да таго ж, непаўналетнія, у адрозненне ад дарослых, не ведаюць меры і горш адчуваюць час — ім здаецца, што гулялі некалькі хвілін, хаця прайшлі гадзіны.
Шкодны ўплыў могуць адчуваць і дарослыя. Пры працяглым захапленні гульнеманы становяцца няўважлівымі, рассеянымі. У іх не ладзіцца з работай, яны ігнаруюць свае абавязкі. Гульневая залежнасць становіцца прычынай разбурэння сям’і, праблем на рабоце, прыводзіць да дэпрэсіі і адзінота.
Асабліва небяспечныя для дзяцей “стралялкі”, паколькі суправаджаюцца яны агрэсіяй, злосцю. Акрамя таго, пастаяннае знаходжанне за камп’ютарам здольна выклікаць пагаршэнне зроку, праблемы з лішняй вагой і апорна-рухальным апаратам.
Аднак ад такіх гульняў можа быць і карысць, бо асобныя з іх садзейнічаюць развіццю інтэлекта, логікі, увагі, памяці.
Таму, гуляючы ў камп’ютарныя гульні, трэба ведаць пачуццё меры. Віртуальная рэальнасць не павінна займаць увесь вольны час чалавека, правакаваць яго на жорсткасць, развіваць у ім агрэсію і злосць. Гульні павінны стаць адным з варыянтаў адпачынку, у шэрагу з заняткамі спортам і прагулкамі на свежым паветры, чытаннем кніжак, праглядам фільмаў і сустрэч з сябрамі.
Г. ФЕДУКОВІЧ.