Авторизация
 

Амега-3 у насенні лёну больш, чым у рыбіным тлушчы, запэўнівае ўрач з Дзісны Таццяна Бандарэвіч

 Першаадкрывальнікам лекавых уласцівасцей насення лёну быў Гіпакрат. Ён вынайшаў адвар, што дапамагае пры хваробах страўніка. У ХІХ стагоддзі насенне лёну стала адыгрываць значную ролю ў дыетычным харчаванні, прымянялася для прафілактыкі і лячэння шэрагу захворванняў. 

– У састаў насення лёну ўваходзяць тры віды каштоўных поліненасычаных тлустых кіслот – амега-3, амега-6 і амега-9, правільны баланс якіх неабходны для ўсіх працэсаў жыццядзейнасці арганізма чалавека, – адзначае Таццяна Філіпаўна. – Па ўтрыманні амега-3 насенне лёну пераўзыходзіць усе харчовыя раслінныя алеі. Гэтай кіслаты ў ім у тры разы больш, чым у рыбіным тлушчы.

Гэта важкі, але далёка не адзіны плюс прадукта?

– У яго шмат пераваг. Амінакіслотны састаў бялку насення лёну аналагічны саставу пратэінаў соі, якія вядомы сваёй харчовай каштоўнасцю. Таксама насенне лёну – выдатны сродак расліннай клятчаткі, што зніжае рызыку анкалагічных захворванняў і станоўча ўплывае на імунітэт. Утрымлівае селен, які перашкаджае развіццю пухлін, ачышчае арганізм ад цяжкіх металаў, дапамагае палепшыць мазгавую дзейнасць, умацаваць імунітэт. Папярэджваюць развіццё раку лігнаны (раслінныя гармоны), якіх у насенні лёну ў сто разоў больш, чым у іншых раслінных прадуктах. Таксама яны валодаюць антыбактэрыяльным і антывірусным эфектам. Насенне лёну ўтрымлівае вітаміны групы В, А, Е. Крыніца вітаміну F, што актыўна ўдзельнічае ў тлушчовым і халестэрынавым абмене. Дарэчы, у арганізме гэты вітамін не сінтэзуецца.

Каму ў першую чаргу параіце ўключыць у рацыён насенне лёну?

– Прадукт будзе карысны пры сардэчна-сасудзістых, запаленчых, анкалагічных і захворваннях стрававальнай сістэмы: язве страўніка, гастрыце, запоры, халіце. Рэгулярнае ўжыванне насення лёну паляпшае функцыю печані, ачышчае арганізм ад шлакаў. Дапаможа пры цукровым дыябеце. Ужываецца для прафілактыкі і лячэння атэрасклерозу, трамбозу, зніжэння халестэрыну і артэрыяльнага ціску.

У якіх выпадках прадукт не рэкамендуецца?

– З-за высокага ўтрымання кальцыю супрацьпаказаны людзям з гіперкальцаміяй. У прыватнасці, пры мочакаменнай хваробе.

Як насенне лёну ўжываюць у ежу?
– Звычайна ў груба здробненым выглядзе (секунд дзесяць на кавамолцы). Штодня трэба гатаваць свежую порцыю, інакш прадукт будзе акісляцца на паветры і страчваць карысныя ўласцівасці. Молатае насенне дадаюць у суп, кашу, салаты з гародніны, ужываюць з кісламалочнымі прадуктамі. Напрыклад, вечарам карысна выпіць шклянку кефіру з адной – двума сталовымі лыжкамі насення.

Прыемны пах і прысмак арэхаў набудзе выпечка з насеннем лёну. Можна проста дабавіць яго ў ваду і выпіць. Папярэдне размочваць не рэкамендуецца.
За суткі ўжываюць да 25 грам насення лёну. Гэта прыкладна дзе сталовыя лыжкі.

 Падзяліцеся карыснымі рэцэптамі, дзе льняное насенне – галоўны складнік.

– Рэкамендую кісель ад сучаснага лекара Рэма Свірскага. Для яго прыгатавання трэба заліць тры сталовыя лыжкі насення лёну літрам гарачай гатаванай вады. Патрымаць дзве – тры хвіліны на маленькім агні. Дадаць палову чайнай лыжкі вадкага пастападобнага цыкорыю (яго можна знайсці ў харчовых магазінах у слоічках па 200 грам). Менавіта ў саюзе з насеннем лёну цыкорый на сто працэнтаў раскрывае карысныя ўласцівасці, пра якія ішла размова ў папярэднім артыкуле («Гаючая сіла кораню цыкорыя», «Міёрскія навіны» № 25 за 28 сакавіка. – Заўвага аўтара). Піць ільняны кісель трэба цёплым два разы на суткі: нашча ці за 30 хвілін да прыёму ежы. Напой ачышчае печань, паляпшае стан скуры, прыбірае жаўцізну са склераў вачэй, станоўча ўплывае на знешні выгляд.


Яшчэ адзін рэцэпт – ад нямецкага біяхіміка Йоханы Будвіг. Дарэчы, ён уваходзіць у яе вядомы антыракавы пратакол. Толькі тут у складзе не насенне, а льняны алей. Трэба змяшаць 100 грам тварагу са сталовай лыжкай алею. Можна дадаць адзін – два здробненыя зубкі часнаку. Карысны сняданак гатовы.

З насення лёну і дамашнія лекі можна прыгатаваць?

– Гатуюць адвар пры абвастрэннях гастрыту, язвы, каліту. Трэба дзве сталовыя лыжкі насення заліць паўлітрам вады, давесці да кіпення, патрымаць тры – пяць хвілін на маленькім агні. Прымаюць адвар цёплым па адной шклянцы раніцай нашча і вечарам перад сном.

Фотаматэрыял для ілюстрацыі і з архіва рэдакцыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Чытайце цалкам у № 36 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта