Авторизация
 

Як не прапусціць сухоты

 Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце захворвае на сухоты каля 9 мільёнаў чалавек і звыш 1,5 мільёнаў гінуць ад іх. Хвароба перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Узбуджальнікі трапляюць у дыхальныя шляхі з пылам або часцінкамі макроты пры кашлі, чханні, смеху, размове. Мікрабактэрыі сухотаў шэсць гадзін знаходзяцца ў паветры ў выглядзе аэразольнай завісі (туману).

Верагоднасць захварэць на актыўныя сухоты ў здаровага чалавека складае 5 – 10 %. Ад моманту, калі мікрабактэрыі трапілі ў арганізм, да з’яўлення сімптомаў можа прайсці ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў.


Адзіны спосаб выявіць хваробу на ранніх стадыях – флюараграфічнае ці рэнтгеналагічнае і бактэрыялагічнае даследаванні.
Першыя прыкметы сухотаў: павышэнне тэмпературы цела, агульная слабасць, моцнае потавыдзяленне, асабліва ноччу, кашаль сухі або з макротай (у курыльшчыка ён узмацняецца), пахудзенне пры звычайным харчаванні, задышка нават ад невялікіх фізічных нагрузак, кроў у макроце. Калі на працягу двух – трох тыдняў застаецца хаця б адна з названых праблем, абавязкова звяртайцеся да ўрача.


Як правіла, ад сухотаў можна пазбавіцца. У сярэднім гэты перыяд складае адзін – два гады ад пачатку лячэння. Калі не прымаць мер, за пяць гадоў памірае палова хворых.


Прафілактыка сухотаў базуецца на мерах, накіраваных на павышэнне абаронных сіл арганізма: правільны рэжым працы і адпачынку, рацыянальнае і своечасовае харчаванне, адмова ад курэння, наркотыкаў, злоўжывання алкаголем, прыём полівітамінаў у вясенні перыяд, загартоўванне і здаровы лад жыцця. Трэба выконваць правілы асабістай гігіены, рэгулярна право- дзіць вільготную ўборку і праветрываць памяшканні. Адчыненае акно звядзе канцэнтрацыю бацыл да мінімуму за 30 – 40 хвілін. Неабходна добра вытрасаць на свежым паветры падушкі, коўдры, матрацы.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ПІМЕНАВА, урач-тэрапеўт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта