Авторизация
 

Як папярэдзіць рак малочнай залозы, расказалі ў Міёрах

 Рак малочнай залозы сустракаецца як у маладых жанчын дзетароднага перыяду (да 45 гадоў – 30 %), так і ў больш сталым узросце. Выяўленае на першапачатковай стадыі захворванне лечыцца ў 98 % выпадкаў.

Няма прамых прычын, якія б абавязкова прывялі да злаякасных новаўтварэнняў. Аднак ёсць фактары рызыкі. У іх ліку:
узрост. Чым старэй жанчына, тым вышэй рызыка;
генетычная схільнасць. Навукова даказана, што хвароба можа ўзнікнуць, калі па жаночай лініі былі анкалагічныя захворванні;
парушэнні менструальнага цыклу, дызбаланс гарманальнага фону, дысфункцыі рэпрадукцыйнай сістэмы;


траўмаванне малочнай залозы і блізкіх тканак, лімфатычных злучэнняў. Гематомы і ўдары могуць запусціць галоўную прычыну развіцця раку – утварэнне вялікай колькасці канцэрагенаў;
поўная адмова ад натуральнага гадавання, ранняе і няправільнае адлучэнне дзіцяці ад грудзей;
наяўнасць абортаў, выкідкаў, замерлая цяжарнасць, штучныя роды.

Меры прафілактыкі

Раз у паўгода важна праводзіць самастойнае абследаванне. Лепш за ўсё пасля пятага – сёмага дня менструацыі, але не пазней авуляцыі. Лежачы на спіне ці на баку, падушачкамі ўказальнага і сярэдняга пальцаў пальпіруйце малочную залозу ад асновы да саска спіральнымі і кругавымі рухамі. Калі натрапілі на камячкі ці ўшчыльненні, нельга іх ігнараваць.


Пры візуальным аглядзе грудзей звярніце ўвагу на асіметрыю, пачырваненні скуры і ацёчнасць, уцягнуты сасок, выдзяленні пры націску на яго.


Рэкамендацыі

Пазбягайце ўдараў і механічных пашкоджанняў грудной клеткі, асабліва малочнай залозы.
Прымяняйце сродкі кантрацэпцыі, каб не дапускаць абортаў.
Карміце грудзямі да шасці месяцаў без увядзення прыкорму.


Лактацыйны перыяд павінен складаць мінімум два – тры гады.
Сачыце, каб на бюст не трапляў ультрафіялет. Загараючы, накрывайце грудзі, адмоўцеся ад штучнага загару.
Ужывайце ежу без канцэрагенных злучэнняў. Аддавайце перавагу бялковым і вітамінізаваным стравам.


Адмоўцеся ад курэння.
Не насіце бюстгалтар, які шчыльна прылягае да цела. На ноч абавязкова здымайце ніжнюю бялізну.
Гарманальныя прэпараты, у тым ліку супрацьзачаткавыя, прымайце толькі па рэкамендацыі ўрача.

Фота для ілюстрацыі.

Ніямадзін АСЛАНАЎ, судмедэксперт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта