Авторизация
 

Як справіцца з неспакоем і трывогай ва ўмовах пандэміі, раіць старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа з Міёр

 Сітуацыя з каронавірусам пастаянна мяняецца. Узнікае патрэба адсочваць навіны. Гэта выклікае неспакой і трывогу. Пастарайцеся заўважаць, што менавіта правакуе іх. Напрыклад, прагляд навін па тэлебачанні даўжэй за паўгадзіны або пошук паведамленняў на розных сайтах. Каб вырашыць праблему, варта абмежаваць час і абапірацца на дакладныя крыніцы інфармацыі.

Устанавіце распарадак дня. Калі праводзіце больш часу дома, важна выконваць рэжым. Уставаць і класціся ў адзін і той жа час, рэгулярна есці, штораніцы рыхтавацца да новага дня, апранаць адзенне не для сну. Можна зрабіць расклад дня, каб ва ўсім была структура.


Падтрымлівайце разумовую і фізічную актыўнасць. Уключыце ў расклад дня заняткі для інтэлекту і цела. Напрыклад, зрабіце гімнастыку ці аддайце 30 хвілін хатняй рабоце, уключыце відэаролік, які дэманструе карысныя фізічныя нагрузкі. Чытайце кнігі, газеты і часопісы, пачніце вывучаць новую мову ці замежныя словы, разгадвайце красворды, пазнавайце новае на анлайн-курсах.
Практыка ўдзячнасці. У часы нявызначанасці гэта дапаможа адчуць радасць і паўнату жыцця. Штовечар разважайце пра тое, за што вы сёння ўдзячныя. Успомніце штосьці канкрэтнае і кожны дзень заўважайце новае. Напрыклад, можна дзякаваць за тое, што ў абед было сонечна. Карысна пачаць весці дзённік і занатоўваць прыемныя моманты.


Займайцеся цікавымі справамі. Гэта палепшыць настрой. Вызначыце заняткі, якія можаце выконваць дома і прытрымлівайцеся іх штодня. Напрыклад, слухайце музыку, глядзіце любімыя фільмы, вучыцеся, гатуйце смачную ежу і атрымлівайце ад яе асалоду, чытайце кнігі, гуляйце ў настольныя гульні. Тэлефануйце сям’і і сябрам. Арганізуйце з імі мерапрыемствы праз інтэрнэт-праграмы (Скайп, Вайбер, Ватсап, сацыяльныя сеткі).


Звярніцеся ў «Добры тэлефон» 201 з мабільнага, 122 са стацыянарнага. Валанцёры акажуць псіхасацыяльную падтрымку і прадаставяць інфармацыю па пытаннях, якія вас непакояць. А таксама раскажуць пра спосабы аховы здароўя ад каронавіруснай інфекцыі.

Фота для ілюстрацыі.
Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі БТЧК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта