Авторизация
 

Супрацьвіруснымі правіламі паводзін падзялілася карэспандэнт газеты з Міёр

 Перш-наперш важна распавядаць пра меры асабістай перасцярогі. У перыяд актыўнага распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі кожны павінен паводзіць сябе так, каб не ставіць пад пагрозу сваё і чужое здароўе. І заадно такім чынам аблегчыць работу медыкаў, на чыіх тварах пасля рабочай змены стомленасць і глыбокія адбіткі сродкаў індывідуальнай абароны.

Дзе хутчэй 
напаткае небяспека

Эфектыўны сродак прафілактыкі – заставацца дома. Толькі скарыстацца ім можа не кожны і не заўсёды. Значыць, трэба абмежаваць наведванне месцаў, дзе рызыка заразіцца ўзрастае. Расійскі ўрач-оталарынголаг Уладзімір Зайцаў назваў выданню «Аргументы и факты» пяць найбольш небяспечных кропак і правілы паводзін у іх.


На першым месцы – аптэкі. Як правіла, сюды прыходзяць не зусім здаровыя людзі. З-за невялікай плошчы складаней вытрымліваць дыстанцыю. Між тым вірус можа аказацца ў паветры пры чханні, кашлі ці вельмі актыўным дыханні. Таму аптэку абавязкова наведваць у масцы, а нос папярэдне апрацаваць супрацьвіруснай маззю.


Кропка нумар два – магазін. Тут штодня шматлюдна, далёка не ўсе пакупнікі трымаюць дыстанцыю і на ўваходзе апрацоўваюць рукі антысептыкам. Сабраліся за пакупкамі – складзіце спіс і не забудзьцеся пра маску. Выбіраючы тавар, найлепш аддаць перавагу расфасаваным і прадуктам з большым тэрмінам прыдатнасці. Асабліва асцярожнымі трэба быць з пакетамі для фасоўкі: не спрабуйце раскрыць іх, папярэдне паслініўшы пальцы.


 Трэці пункт – аўтазапраўка. За заправачны пісталет штодня бяруцца дзясяткі людзей. Таму перш чым заправіць машыну, трэба апрацаваць рукі антысептыкам.


На чацвёртай пазіцыі не асобны пункт, а працэс. Гэта прагулка з сабакам. Калі выходзіш з дому з гадаванцам, часцей датыкаешся рукамі да парэнчаў і дзвярных ручак. Да таго ж сабака можа начапляць вірусаў на лапы. Патагенныя часцінкі захоўваюцца ў пыле і на асфальце. Таму, вярнуўшыся дадому, трэба вымыць не толькі рукі, але і лапы свайму сябру.
Небяспечным лічыць доктар і ставіць на пятае месца вынас смецця. Зноў жа з-за ўласцівасцей вірусных часцінак некаторы час заставацца на паверхнях і ў пыле. Па вяртанні – вымыць і апрацаваць рукі.


І маска, і дыстанцыя, 
і чыстыя рукі

«А вось яшчэ адзін хворы ідзе», – з насмешкай заўважыў мужчына ў адрас маладога чалавека, што скіраваўся ў магазін. 
Пытанне выратуе маска ад інфекцыі ці не набывае размах шэкспіраўскага быць ці не быць. Адны ўпэўнены, што гэты сродак індывідуальнай абароны патрэбны толькі чалавеку з яўнымі прыкметамі захворвання. Іншыя сцвярджаюць, што маска неабходна кожнаму.


Па меркаванні прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Расіі Меліты Вуйновіч, медыцынская маска не зможа абараніць ад заражэння, калі ігнараваць іншыя меры прафілактыкі. Маюцца на ўвазе чыстыя рукі і дыстанцыя. Да таго ж урач нагадвае, што маску можна насіць не больш за дзве гадзіны і яна не павінна быць мокрай. У адваротным выпадку сродак абароны стане крыніцай інфекцыі, прычым не толькі каронавіруснай. Па меркаванні Меліты Вуйновіч, сацыяльная дыстанцыя лепш за маску засцерагае ад перадачы інфекцыі. Здароваму чалавеку ў памяшканні, дзе няма хворых, маска не патрэбна, а вось у шматлюдных месцах рэкамендуецца.

 Тры кіты 
імунітэту і смех супраць стрэсу

Наша імунная сістэма напалову залежыць ад спадчыннасці, яшчэ на 50 % – ад ладу жыцця. Здаровы сон, фізічныя нагрузкі і збалансаванае харчаванне – тры кіты, на якіх трымаецца імунітэт. Пра тое, што трэба класціся да дзесяці вечара і спаць не менш за сем гадзін, займацца спортам у меру сваіх магчымасцей, есці кашы на сняданак і піць ваду на працягу дня, раскажуць нават выхаванцы дзіцячага садка. Хто пастаянна прытрымліваецца правіл здаровага ладу жыцця, таму ў меншай ступені пагражаюць хваробы.


Сачыце за тым, каб штодня ў меню былі бялкі жывёльнага (мяса, рыба, яйкі, малако) і расліннага (гарох, фасоля, грачаная і аўсяная крупы) паходжання. Свежыя гародніна і фрукты забяспечаць неабходнымі вітамінамі і мікраэлементамі. Дадавайце карысныя для імунітэту прыправы, сярод якіх імбір, карыца, базілік, кардамон, куркума, лаўровы ліст, хрэн.


Пачынаць дзень імунолагі рэкамендуюць са шклянкі цёплай вады і пасля кожныя дзве – тры гадзіны выпіваць па столькі ж. Вада насычае арганізм кіслародам, вымывае таксіны і стабілізуе абменныя працэсы.


 Галоўны вораг імунітэту – стрэс. Часам яго немагчыма пазбегнуць, але можна кампенсаваць шкоднае ўздзеянне смехам. Гумар называюць выратавальным кругам на хвалях жыцця. Варта часцей ім карыстацца. Смех уплывае на арганізм, як і ўмераныя фізічныя нагрузкі: зніжае ціск і ўмацоўвае імунную сістэму, паніжае ўзровень халестэрыну, рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і дыябету.

У ТЭМУ

Чатыры прадпрыемствы холдынгу «Минск кристалл групп» пачалі выпускаць дэзынфіцыруючыя сродкі для апрацоўкі рук на аснове этылавага спірту. За суткі – больш за 35 літраў. Разліва- юць прадукцыю ў паўлітровыя, літровыя, пяці- і шасцілітровыя, а таксама ёмістасці з распыляльнікам. Таксама на прадпрыемствах намераны наладзіць выпуск дэзсродкаў для апрацоўкі паверхняў – падлогі, мэблі, акон. 

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта