Авторизация
 

Рак прастаты баіцца дыеты і фізічнай актыўнасці

 Рак прадсталёвай залозы – гэта злаякасная пухліна, у адрозненне ад адэномы прастаты. Таму метастазаванне ў лёгкія, печань, косткі таза і лімфавузлы для яе нетыповае. Мужчыны пачынаюць пакутаваць пасля 45 – 50 гадоў, з узростам шанцы растуць. Максімальна павялічваецца захворваемасць да 65 – 70 гадоў. Як засцерагчыся?

Візіт да ўролага

Як для жанчын абавязковы штогадовы агляд гінеколага, так для мужчын – наведванне ўролага. Асабліва пасля 45-гадовага ўзросту.
Падчас планавага агляду ўрач можа спытаць пра характар мочаспускання, скаргі на палавое жыццё. Магчыма, што пацыент не надае ўвагі нязначным адхіленням.


Абавязкова праводзіцца агляд прастаты праз прамую кішку. Працэдура непрыемная, але бязбольная, калі няма запалення. Такі метад дазваляе выявіць павелічэнне залозы, западозрыць паталогію, а значыць – раней пачаць лячэнне.

Рэгулярнае палавое
жыццё

Падчас сексу прастатычны сок скідваецца разам са спермай. Калі ў мужчыны нерэгулярнае палавое жыццё, сакрэт застойваецца. Паступова арганізм зможа сам ад яго пазбавіцца, але пэўны час ён будзе знаходзіцца ў пратоках залоз, сціскаць клеткі, пагаршаць абменныя працэсы і выклікаць гіпаксію.


Узмацненне крыватоку ў малым тазе падчас узбуджэння добра ўплывае на стан органаў, насычае тканкі кіслародам, выдаляе прадукты метабалізму. У адваротным выпадку зноў з’яўляецца гіпаксія, якая пашкоджвае клеткі і прыводзіць да ўзмацнення праліферацыі (разрастанне тканак арганізма шляхам размнажэння клетак дзяленнем). Так узнікае магчымасць утварэння клона ракавых клетак.

Дыета

Распаўсюджанасць раку прастаты мінімальная ў Японіі, жыхары якой у рацыёне аддаюць перавагу рысу, морапрадуктам, соі. Вялікая колькасць чырвонага мяса, жывёльных тлушчоў, няшмат садавіны і агародніны – так памяншаецца паступленне вітамінаў і мінералаў у арганізм.


Жывёльныя тлушчы зніжаюць усмоктваемасць вітаміну А – караціну, які валодае супрацьпухліннай актыўнасцю. У барацьбе з ракам дапамагаюць прадукты з утрыманнем вітаміну з антыаксідантнай актыўнасцю. Яны папярэджваюць акісленне кампанентаў клетачнай сценкі. Гэта комплекс А, Е, С. Утрымліваюцца ў раслінных прадуктах – капусце, парэчках, моркве, чарніцах, семках, алеі. Лікапіны таксама валодаюць антыаксідантнай абаронай. Яны ёсць у сырых і прыгатаваных таматах, ягадах, бабовых, апельсінах, грэйпфруце, кавуне.
Таксама важнае значэнне мае адмова ад курэння і алкаголю.

Спорт і здаровы
лад жыцця

Асноўны фактар, які вызначае ўзнікненне хваробы, – лад жыцця. Рэгулярныя прагулкі на свежым паветры, дастатковы час для начнога сну, чаргаванне працы і адпачынку падтрымаюць зладжаную работу арганізма.
Заняткі спортам маюць на ўвазе ўмераныя фізічныя нагрузкі, асабліва ў сталым узросце. Гэта агульнаўмацавальныя практыкаванні, хада, бег, язда на веласіпедзе. Станоўча на агульным самаадчуванні сказваецца плаванне.


Рэгулярныя нагрузкі пазбаўляюць ад гіпадынаміі як фактара развіцця раку прастаты і мноства іншых захворванняў. Павышаецца агульны тонус арганізма, нармалізуецца кровазабеспячэнне органаў малога таза, узмацняецца адток крыві ад ніжняй часткі тулава. Сістэма імунітэту становіцца больш актыўнай.

Фота для ілюстрацыі.
Ніямаддзін АСЛАНАЎ, судмедэксперт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта