Авторизация
 

Пра гаючую сілу кораня цыкорыя распавяла доктар з Дзісны Таццяна Бандарэвіч

 Цыкорый сустракаецца паўсюль: на абочынах, пустках, у агародах. Яго прымаюць за пустазелле, між тым гэтая расліна – ад кветак да кораня – тоіць у сабе шмат карысці.  

Найбольш каштоўны корань цыкорыя. З яго гатуюць карысны напой – замяняльнік кавы. Ён не павышае ціск, а таму бясшкодны для гіпертонікаў і сардэчнікаў. Да таго ж калій і магній, на якія багаты цыкорый, карысныя пры хваробах сэрца, – заўважае Таццяна Філіпаўна. – Корань цыкорыю ўтрымлівае вітаміны групы В, якія станоўча ўплываюць на нервовую сістэму, паляпшаюць настрой, павышаюць тонус, зараджаюць энергіяй. Разам з тым напой, у адрозненне ад кавы, аказвае супакаяльнае ўздзеянне.

Кавы на дзень рэкамендуюць не больш за два – тры кубачкі. Наконт цыкорыю абмежаванні ёсць?

– Ва ўсім свая мера. У суткі можна ўжываць да трох шклянак напою. Не рэкамендуецца ён людзям з жоўце-каменнай і варыкознай хваробай ніжніх канечнасцяў, а таксама пры індывідуальнай непераноснасці. Асцярожнымі з цыкорыем трэба быць тым, хто прытрымліваецца дыеты, – напой узмацняе апетыт.

На якія органы цыкорый аказвае эфектыўнае ўздзеянне?

– Добра ачышчае печань. Стымулюе выдзяленне жоўці. Рэкамендуецца пры захворваннях печані і жоўцевага пузыра, асабліва ў комплексе з іншымі травамі: мятай, сухацветам (рус. бессмертник), дзьмухаўцом, растаропшай.
У цыкорыі ўтрымліваецца раслінны полісахарыд інулін, які з’яўляецца эфектыўным прэбіётыкам, карысным для мікрафлоры кішэчніка. Менавіта ад стану кішэчніка на 70 % залежыць наш імунітэт. Важныя для здароўя біфіда- і лактабактэрыі добра ўспрымаюць інулін. Такім чынам, цыкорый паляпшае страваванне, дапамагае папярэдзіць дызбактэрыёз і спадарожныя яму праблемы. Напрыклад, запоры.
Таксама інулін зніжае ўзровень глюкозы ў хворых на цукровы дыябет ІІ тыпу, змяншае рызыку развіцця ўскладненняў. Дапамагае знізіць узровень «дрэннага» халестэрыну ў крыві. Таму будзе карысным пры атэрасклерозе сасудаў, ішэмічнай хваробе сэрца, асабліва калі яна суправаджаецца тахікардыяй, артэрыяльнай гіпертэнзіяй.
Яшчэ адзін карысны складнік цыкорыю – халін. Гэтае рэчыва зніжае рызыку развіцця сасудзістай дэменцыі і хваробы Альцгеймера. Вытворныя халіну актыўна выкарыстоўваюцца сучаснай медыцынай пры лячэнні неўралагічных захворванняў.

Якімі касметычнымі ўласцівасцямі валодае расліна?

– З далёкіх часоў вядома пра ўздзеянне адвару з кветак цыкорыю на стан валасоў і скуры галавы. Сістэматычнае апалоскванне пазбавіць ад перхаці і надасць валасам здаровы выгляд.

У які час нарыхтоўваюць цыкорый?

– Цвіце з чэрвеня па верасень. У гэты перыяд запасаюцца наземнай часткай расліны. Зразаць трэба каля 30 см ад вярхушкі. Збіраць удалечыні ад аўтамабільных дарог. Карані нарыхтоўваюць ранняй вясной ці позняй восенню, найлепш пасля дажджу. Перад сушкай іх трэба нарэзаць на невялікія кавалачкі.

ФАКТ
Працэс ужывання і заварвання цыкорыю ўзгадваецца яшчэ ў летапісах Егіпта.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

У народзе цыкорый называюць «дазорца-вартаўнік», «нявеста сонца», «Пятровы батогі» (Батог – палка, прут). Згодна з паданнем, апостал Пётр, калі вадзіў на пашу авечак, выкарыстоўваў цыкорый замест дубчыкаў.
Яшчэ адна легенда сведчыць, што апостал зганяў цыкорыем шкодных насякомых з хлебных каласоў, а пасля кідаў расліну на абочыну. З той пары цыкорый расце пры дарозе.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта