Авторизация
 

Як умацаваць імунітэт дзіцяці

 Каб умацаваць здароўе дзяцей, варта прытрымлівацца наступных парад.

Дзецям неабходны здаровы паўнацэнны сон.
Не ўхутвайце малога, загартоўвайце. Прымайце кантрасны душ. Хадзіце разам на прагулку пры любым надвор’і.

Рабіце ранішнюю зарадку, выконвайце фізічныя практыкаванні. На працягу дня паказаны сумесныя рухомыя гульні. Фізкультура і спорт актывізуюць імунныя працэсы ў арганізме.


Бацькоўскія клопат, цяпло, любоў, узаемаразуменне ў сям’і таксама ўплываюць на актывізацыю абаронных сіл. Выключыце з жыцця дзіцяці нервовыя напружанні.
Перагледзьце рацыён: менш давайце прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчаў, цукру. Пажадана карміць згодна з узростам, полам і нагрузкай.


Уключайце ў рацыён больш прадуктаў з утрыманнем вітаміну С (свежыя ягады, фрукты, агародніну, зяленіва). У зімова-вясенні перыяд набывайце аскарбінавую кіслату ў аптэцы.
Бялковая страва жывёльнага паходжання павінна быць штодзень. У меню трэба ўключыць больш малочных і кісламалочных прадуктаў, якія нармалізуюць мікрафлору кішэчніка.


Дадавайце ў меню арэхі, сухафрукты (разынкі, курагу, інжыр, чарнасліў), прадукты з імунамадэлюючымі і антысептычнымі ўласцівасцямі: часнок, цыбулю, харчовы фізаліс, тапінамбур, імбір, мёд і г. д. Прадукты пчалярства падыдуць, калі няма алергіі.
Для дзяцей карысныя вараныя стравы, прыгатаваныя на пары, запечаныя ў духоўцы.
Старайцеся не даваць прадукты працяглага захоўвання, насычаныя кансервантамі.


Трэба больш піць. Абавязкова давайце ваду. Выкарыстоўвайце адвары з травамі з імунамадулюючымі і антысептычнымі ўласцівасцямі: аптэчны рамонак, эхінацэю, лімоннік, мацярдушку. Для прыгатавання адвараў, настояў, морсаў падыдуць плады шыпшыны, парэчкі, чарніцы.
Праветрывайце памяшканні, рабіце вільготную ўборку.


Прывучайце дзяцей мыць рукі пасля сну, наведвання прыбіральні, гульняў і прагулкі, брудных работ, перад ежай.
Пастарайцеся не дапускаць знаходжання паблізу ад крыніц электрамагнітнага выпраменьвання (мікрахвалевыя печы, мабільныя тэлефоны, смартфоны, камп’ютары), а таксама радыеактыўнага, рэнтгенаўскага.
Рабіце сезонную вакцынацыю. Выконвайце рэкамендацыі ўрачоў. Для карэкціроўкі імунітэту кансультуйцеся з алерголагам, імунолагам.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна МАЦУК, урач-гігіеніст РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта