Авторизация
 

Міёры - здаровы горад. У чым сутнасць праекта, распавяла галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч

 У райцэнтры стартаваў праект «Міёры – здаровы горад». Што маюць на мэце яго арганізатары, у чым роля кожнага чалавека і да якіх вынікаў усе разам павінны ісці? На гэтыя і іншыя пытанні адказала галоўны санітарны ўрач раёна Галіна ФЕДУКОВІЧ. 

– Праект Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Здаровыя гарады» пры падтрымцы Еўрапейскага Рэгіянальнага Бюро развіваецца практычна 30 гадоў і ахоплівае каля 1 800 гарадоў з 55 краін свету, – расказвае Галіна Валер’еўна. – У нашай рэспубліцы стартаваў напрыканцы 2012 года, калі Міністэрства аховы здароўя і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт выступілі з ініцыятывай запусціць яго ў Горках. Развіццё іншых гарадоў прадугледжвалася дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 г.г.». У Віцебскай вобласці сталі першапраходцамі і ўжо назапасілі пэўны вопыт Сянно і Паставы. Згодна з планам асноўных мерапрыемстваў, перспектыўным горадам вызначаны і Міёры.


Як паказвае аналіз, практычна ўсюды, дзе рэалізуюць праект, назіраюцца паляпшэнні паказчыкаў здароўя насельніцтва. Скарачаецца колькасць выпадкаў сацыяльна значных захворванняў. Дзясяткі тысяч дзяцей і падлеткаў далучаюцца да працэсу прафілактыкі наркаманіі, алкагалізму, курэння, дарожна-транспартных здарэнняў. Праект прадугледжвае і развіццё належных умоў, каб быць здаровымі. Таму акцэнт на міжведамасным партнёрстве, калі вырашаюць важныя пытанні не толькі медыцынскія ўстановы, але і органы ўлады, задзейнічаны ўсе гарадскія структуры.

З чаго стартаваў праект «Міёры – здаровы горад» і хто яго асноўныя ўдзельнікі?

– Распараджэннем райвыканкама ад 27 лістапада 2019 года № 358 р створана раённая група кіравання праектам. Зацверджаны планы мерапрыемстваў на 2020-ы, а таксама 2020 – 2024 гады. У кожным працоўным калектыве прызначаны адказныя за рэалізацыю асноўных задач. Галоўная – сумеснымі намаганнямі кіраўніцтва раёна, медыцынскай супольнасці, устаноў адукацыі, праваахоўных органаў, камунальнай службы, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў стварыць устойлівы сацыяльны асяродак, які паспрыяе паляпшэнню фізічнага, псіхалагічнага, сацыяльнага і экалагічнага дабрабыту нашых людзей.

 Што трэба зрабіць у гэтым годзе?

– Даўно і пастаянна працуем па ўсіх накірунках фарміравання здаровага ладу жыцця: фізічнай актыўнасці, прафілактыцы шкодных звычак, пярвічнай дыягностыцы захворванняў, правільным харчаванні. Будзем расквечваць кветкамі, азеляняць і добраўпарадкоўваць грамадскія месцы. Сёлета трэба выкласці пешаходныя дарожкі тратуарнай пліткай па Камуністычнай, набыць кантэйнеры для паасобнага збору смецця, адрамантаваць і ўстанавіць бардзюры з паніжэннем узроўню для фізічна аслабленых людзей, дзіцячае спартыўна-гульнёвае абсталяванне на прыдамавых пляцоўках і ў зонах адпачынку, замяніць вулічныя ліхтары і інш.
Працягнем умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі. Станоўчыя вынікі папярэдняй работы засведчылі медыцынскія агляды. Сучаснае асвятленне ў класах, закупленая адпаведна ўзросту вучняў мэбля, належнае абсталяванне харчаблокаў паспрыялі паляпшэнню паказчыкаў здароўя. Першая і другая групы прысвоены 11,9 % і 80,5 % вучняў ад агульнай колькасці (2018 – 11 % і 78,9 %), а ўладальнікаў трэцяй і чацвёртай паменела – 5,52 і 1,69 % адпаведна (у 2018 годзе 8 % і 2,1 %).

 Згодна з планам, у гандлёвых установах павінны з’явіцца аддзелы «Здаровага харчавання».

– Так, у моду ўваходзіць здаровае харчаванне, яму аддаюць перавагу шматлікія спажыўцы. Вытворцы стараюцца насычаць адпаведнымі таварамі рынак. Паступаюць яны і ў міёрскія магазіны. У тым ліку зернемучныя тавары, замяняльнікі цукру, соевыя прадукты і інш. Праблема ў тым, што зарыентавацца ў асартыменце і выбраць патрэбнае з раскладзенага па розных стэлажах не так проста. Таму наспела вострая неабходнасць ствараць спецыяльныя аддзелы, што пасадзейнічае большаму попыту на здаровае харчаванне. Пакуль на павевы часу адгукнуўся толькі «Гурман», трэба падцягвацца і астатнім.

 У першым квартале намечана стварыць ініцыятыўныя групы. Чым яны будуць займацца і хто ўвойдзе ў іх склад?

– Нам патрэбны фізічна актыўныя людзі, нефармальныя лідары, якія сочаць за сваім здароўем, займаюцца спортам, могуць і жадаюць далучыць да здаровай ініцыятывы іншых. Папулярызаваць актыўныя формы адпачынку дапамогуць створаныя з нашай дапамогай аб’яднанні па інтарэсах.
«Запаліць» цікавай і карыснай ідэяй неабходна як мага больш людзей. Асабліва перадпенсіённага ўзросту. У Віцебскай вобласці пераважае смяротнасць сярод жанчын 55 – 56,5 гадоў і мужчын 60 – 61,5. Прафілактычнай работы яўна не хапае. Трэба ўмацоўваць здароўе.

 У лютым стартаваў конкурс на лагатып праекта. Ужо распрацавалі цікавыя эскізы?

– На жаль, актыўнасць нашага насельніцтва невысокая, даслалі восем работ. Заклікаю ўсіх жыхароў раёна далучацца да грамадскага галасавання ў групе РЦГЭ «Укантакце». Лагатып праекта «Міёры – здаровы горад» павінен стаць апазнавальным, прадстаўнічым знакам і выкарыстоўвацца ў афіцыйнай дакументацыі, на друкаванай і тэматычнай прадукцыі. Вынікі конкурсу падвядзём 25 сакавіка. Пераможца атрымае прыз.
Разварушыць насельніцтва, натхніць яго – задача няпростая. Але калі не будзем сядзець кожны ў сваім кутку, паступова даб’ёмся таго, што здаровы рух стане масавым.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта