Авторизация
 

Звяртайце ўвагу на паводзіны дзіцяці

 У 1987 годзе Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Такім чынам акрэ-сліла важнасць праблемы і праявіла рашучасць пашыраць супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, вольнай ад наркаманіі.

Здагадка, што дзіця ўжывае наркотыкі, выклікае ў бацькоў моцныя адмоўныя эмоцыі. За імі нярэдка ідуць паспешлівыя неўтаймаваныя дзеянні, якія толькі ўскладняюць сітуацыю. Змагацца ў адзіночку звычайна бескарысна. Абавязкова трэба пракансультавацца з нарколагам, гэта ананімна. Звяртайце ўвагу на змяненні ў паводзінах дзіцяці, яны могуць быць сігналамі небяспекі.

Нарастальная скрытнасць: дзіця замыкаецца ў сабе і неахвотна ідзе на кантакт. Размовы па тэлефоне сакрэтныя, яно выходзіць з пакоя, каб пагутарыць пра штосьці важнае. Многія прыдумваюць сабе другую палавінку, з якой не хочуць знаёміць бацькоў, рэгулярна прападаюць са сваім містычным сябрам ці сяброўкай.


Павелічэнне расходаў: фінансавыя патрэбы дзіцяці значна растуць. Часта просіць грошай на камп’ютарныя дыскі, на паход у кіно, паездкі з аднакласнікамі. Адна з галоўных прыкмет, што падлетак стаў ужываць наркотыкі, – рэгулярная прапажа грошай з кашалька.


Зацікаўленасць медыцынай: падлетак раптам пачынае праяўляць павышаны інтарэс да хатняй аптэчкі і літаратуры па фармакалогіі. Глядзіць відэа пра ўздзеянне наркотыкаў на арганізм, а свае дзеянні апраўдвае звычайнай цікавасцю. Размаўляючы пра медыцынскія прэпараты, крайне ўзбадзёрваецца і дзеліцца ведамі і адкрыццямі ў гэтай сферы.


Змяненне памеру зрэнак: яны звужаюцца да запалкавай галоўкі пры ўжыванні апіятаў ці седатыўных прэпаратаў. Прыхільнікаў курыльных сумесяў можна пазнаць па пашыраных зрэнках. Падчас інтаксікацыі іх памер не мяняецца нават пры рэзкай змене асвятлення ў пакоі.


Парушаная каардынацыя руху: няўпэўненая хісткая хада характэрная не толькі для алкаголікаў. Пад уздзеяннем наркотыкаў рухі дзіцяці становяцца замаруджанымі і няўклюднымі, яно можа спатыкацца, часта выпускае з рук прадметы, можа доўга спрабаваць уставіць ключ у замок.


Дапамагчы гатовы ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. Звяртайцеся па адрасе г. Міёры, вуліца Камуністычная, 8, кабінет 11, тэлефон 5 18 49, 5 07 79.
Тэлефон даверу Рэспублікі Беларусь 8 (017) 246 03 03.
Ананімна дапамогу можна атрымаць па нумары + 375 (17) 311 00 00 і на сайце pomogut.by.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЮРЧАНКА, педагог-псіхолаг раённага СПЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта