Авторизация
 

Для прафілактыкі каронавіруса - асабістая гігіена і абмежаванне кантактаў

 Яшчэ ў пачатку снежня ўлады Кітая інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. У студзені кітайскія медыкі выявілі ўзбуджальніка хваробы – каронавірус 2019-nCoV. Яго інкубацыйны перыяд складае каля двух тыдняў.

Мяркуецца, што крыніцай заражэння стаў рыбны рынак ва Ухані, дзе гандлявалі таксама некаторымі відамі жывёл і рэптылій. Менавіта пасля яго наведвання ў тых, хто падхапіў інфекцыю, з’явіліся аднолькавыя сімптомы: павышэнне тэмпературы і кашаль.
На раніцу 10 лютага захварэлых новым тыпам каронавіруса ў Кітаі было 40 554 чалавекі. Памерла 910, вылечылася 3 309. Інфекцыя распаўсюдзілася ў 28 краін і ахапіла там яшчэ звыш 330 чалавек.


Да Беларусі небяспечны каронавірус яшчэ не дабраўся. Эвакуіраваных з Кітая грамадзян праверылі медыкі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск арганізаваны санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў з краін, дзе выяўлена захворванне.


Турыстам, што выязджаюць у Кітайскую Народную Рэспубліку, рэкамендуецца пазбягаць:


кантактаў з жывёлай і птушкай;
наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі, ферм;


ужывання сырых і недастаткова тэрмічна апрацаваных прадуктаў жывёльнага паходжання (малака, яек, мяса, птушкі, морапрадуктаў);
блізкага кантакту з людзьмі з прыкметамі вострых рэспіраторных захворванняў.


Для прафілактыкі пнеўманіі і іншых рэспіраторных інфекцый неабходна:
мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове;
праводзіць гігіену рук, асабліва перад дотыкам да рота, носа ці вачэй, пасля кашлю і чхання, кантакту з аб’ектамі навакольнага асяроддзя (парэнчамі, дзвярнымі ручкамі);
пры чханні прыкрываць рот і нос папяровай сурвэткай.

ФАКТЫ
Назва віруса мае дачыненне да кароны. Праўда, не манархавай, а сонечнай. На абалонцы мікробаў, якія выклікаюць гэтую хваробу, ёсць спецыфічныя варсінкі. Іх форма паўтарае контур сонечнай кароны пры зацьменні.


Да 60-х гадоў мінулага стагоддзя каронавірусы лічыліся выключна хваробамі братоў нашых меншых, яны паражалі дыхальныя органы птушак, сабак, катоў, буйной рагатай жывёлы, свіней (птушыны і свіны грыпы). Пазней высветлілася, што некаторыя каронавірусы могуць трапляць і ў чалавечы арганізм.


Дзве іншыя вядомыя эпідэміі каронавірусаў – гэта SARS-nCoV (атыповая пнеўманія, 2002 – 2003 год) і MERS-nCoV (блізкаўсходні рэспіраторны сіндром, 2015).


Калісьці Ванга прадказала, што ў 2020 годзе планету атакуе невылечны вірус. Адзначыла, што ён будзе «даўно забытым» і ў той жа час «новым». Структура бактэрый каронавіруса 2019-nCov на 80% супадае са складам віруса SARS, які ў 2003 годзе выклікаў атыповую пнеўманію. І ў той жа час яго можна лічыць новым штамам.


Фота для ілюстрацыі.
Анжэліка СУХОЎСКАЯ, намеснік галоўнага ўрача
па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта