Авторизация
 

Ударым дыягностыкай па анкалогіі

 Штогод 4 лютага адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі.

Згодна статыстыцы, у Беларусі летась зафіксавана 49 930 новых выпадкаў раку. Штогод гэтая лічба расце прыкладна на тысячу, у тым ліку за кошт ранняй дыягностыкі. Дзякуючы скрынінгу яна дасягае 90,7 %. На першай – другой стадыях выяўляюць каля 60 % выпадкаў.


За апошнія дзесяць гадоў беларусы сталі часцей хварэць на рак, але паміраць радзей. Захворваемасць павысілася на 15 %, а смяротнасць знізілася на 1,8 %.
Адзін з самых распаўсюджаных – рак тоўстай кішкі. Таксама ў мужчын часцей выяўляюць рак прастаты і лёгкага, у жанчын – малочнай залозы і маткі. Урачы звязваюць гэта з нізкай фізічнай актыўнасцю і сцвярджаюць, што трэці выпадкаў можна пазбегнуць, калі змяніць лад жыцця.


Для прафілактыкі хваробы спецыялісты раяць займацца спортам, знізіць ужыванне жывёльных тлушчаў. Найлепш гатаваць мяса на пары ці адварваць, уключаць у рацыён больш свежых гародніны і садавіны.


Мужчынам старэй за 50 гадоў варта раз у два гады здаваць аналіз на прастат-спецыфічны антыген. У маладзейшым узросце – калі рак прастаты быў у сваякоў. Жанчынам важна праводзіць самадыягностыку, а ў выпадку сумненняў – звяртацца да спецыяліста. І ўвогуле пасля 40 гадоў неабходна правярацца.


Асноўным метадам лячэння раку застаецца хірургічны. У Беларусі 14 анкалагічных цэнтраў, штодзень у іх праводзяць звыш 340 аперацый.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта