Авторизация
 

Пад'ём захворваемасці ВРВІ чакаецца ў канцы студзеня - пачатку сакавіка. Што рабіць?

 Сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі ў Беларусі пакуль спакойная. Спецыялісты не могуць дакладна ўстанавіць, які менавіта штам грыпу закране нашу краіну. Цяпер у свеце цыркулююць чатыры віды вірусу. Пад’ём захворваемасці медыкі прагназуюць з канца студзеня да пачатку сакавіка.

Найлепшая і эфектыўная абарона ад грыпу – імунізацыя. Арганізм лёгка і без ускладненняў справіцца з інфекцыяй, нават калі вірус трапіў у арганізм. Рызыка захварэць у непрышчэпленых у 6,4 раза вышэй.


У кастрычніку – лістападзе летась супраць грыпу ў раёне вакцыніравалі 41,14 % насельніцтва ці 8 072 чалавекі, з іх 2 687 – за кошт рэспубліканскага бюджэту, 3 815 – за сродкі мясцовага, за кошт прадпрыемстваў і ўстаноў – 1 565 чалавек, пяцёра – за асабістыя грошы. Ахоп кантынгента груп рызыкі склаў 75 %.
Вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў многім падобныя па клінічнай карціне да грыпу, але выклікаюць іх больш за 200 відаў абсалютна іншых вірусаў.


Нагадаем, што ўзбуджальнікі грыпу – вірусы тыпаў А, В і С. Для іх характэрна высокая мутацыйная зменлівасць. Грып небяспечны, перш за ўсё, развіццём сур’ёзных ускладненняў: бранхітаў, пнеўманій, паражэннем сардэчнай мышцы і інш. Могуць абвастрыцца хранічныя захворванні. Здараюцца і лятальныя вынікі. Асаблівая рызыка сярод аслабленых людзей, пажылых, дзяцей.
Каб не захварэць, неабходна ўмацоўваць імунітэт і загартоўваць арганізм. Для гэтага высыпацца, выконваць рэжым працы і адпачынку, больш бываць на свежым паветры. Хадзьба з правільнай рэгуляцыяй дыхання ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае сістэму кровазвароту, умацоўвае абаронныя сілы арганізма. Неабходна апранацца па надвор’і, не пераахалоджвацца, часцей праветрываць памяшканне. Уключыце ў рацыён прадукты з утрыманнем вітамінаў А, С, цынку і кальцыю (цытрусавыя, ківі, салодкі перац, малочныя і кісламалочныя прадукты, цвёрдыя сыры, рыба, ялавічына, морква, разынкі, курага і інш.).


Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, адчуваюць жар і кашляюць. У перыяд эпідэміі лепш устрымацца ад наведвання шматлюдных месц. Калі побач чхаюць і кашляюць, закрывайце рот і нос медыцынскай маскай ці насоўкай, што дапаможа папярэдзіць інфіцыраванне. Не дакранайцеся да твару, часцей мыйце рукі з мылам ці выкарыстоўвайце сродкі для дэзынфекцыі на спіртавой аснове. Не абменьвайцеся мабільнымі тэлефонамі і адмоўцеся ад поціскаў рук. Павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні.


Калі хтосьці з сям’і захварэў, ізалюйце яго ў асобны пакой. Астатнім трэба апранаць маскі, мыць рукі, рэгулярна праветрываць памяшканні, праводзіць вільготную ўборку, абмежаваць візіты чужых.


Любое віруснае захворванне, перанесенае «на нагах», можа прывесці да непажаданых наступстваў і ўскладненняў. Хворы заражае акружаючых, таму пры першых прыкметах немачы адразу звяртайцеся да ўрача.
Хворых дзяцей не адпраўляйце ў садкі і школы. Яны павінны заставацца дома, каб не разносіць інфекцыю.

Фота для ілюстрацыі.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта