Авторизация
 

Як смачна есці і не хварэць

 Здаровае харчаванне – неад’емная частка жыцця, яго асноўныя правілы закладваюцца ў маленстве. Выконваць іх трэба пастаянна.

1. У сутачным рацыёне неабходна дастатковая колькасць бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў, мінеральных рэчываў. Бялок павінен адпавядаць фізіялагічнай норме – 1 – 1,5 на кілаграм вагі. Жывёльны бялок – складаць не менш за 60 % ад сутачнай колькасці.


2. Аптымальная колькасць тлушчаў – 0,8 – 1,0 на кілаграм вагі ў суткі.
3. Пажадана абмежаваць вугляводы да 3 – 3,5 на кілаграм вагі ў суткі.


4. Ешце не менш за чатыры – пяць разоў на дзень (тры асноўныя і два дадатковыя прыёмы, у тым ліку садавіна і агародніна, лепш сырыя). Асноўная каларыйнасць рацыёну даводзіцца на першую палову дня.
5. Інтэрвалы паміж прыёмамі ежы не павінны перавышаць 3,5 – 4 гадзіны.


6. Свабоднай вадкасці спажываць не менш за 1,5 літра ў суткі (пры адсутнасці супрацьпаказанняў). Лепш не піць нашча і пасля 18 гадзін каву, а таксама зялёную гарбату, чай каркадэ, сокі з кіслых фруктаў.


7. Раніцай выпівайце шклянку вады пакаёвай тэмпературы. Інтэрвал паміж прыёмам вадкасці і ежай павінен складаць 20 – 30 хвілін, паміж ежай і наступным піццём не менш за 30 хвілін.
8. Есці трэба не пазней за 2,5 – 3 гадзіны да сну.


9. Дасканала перажоўвайце страву, уставайце з-за стала, як толькі адчуеце насычэнне.
10. Старайцеся пазбягаць спалучэння бялковых прадуктаў: мяса, птушкі, рыбы, морапрадуктаў і багатых вугляводамі круп, хлеба, вотруб’я, бульбы, салодкіх садавіны і ягад.


11. Абмяжуйце спажыванне солі да 5 – 7 г у суткі.
12. Харчаванне павінна быць максімальна разнастайным.
13. За адзін прыём нельга змешваць больш за тры – чатыры віды прадуктаў (без уліку спецый і алею).


14. Асабліва карысная агародніна, якая ўтрымлівае пектын і клятчатку. Яны даюць адчуванне насычэння, рэгулююць функцыю кішэчніка, выводзяць шлакі. Гэта капуста, кабачок, радыска, памідоры, агуркі, гарбуз, ліставое зяленіва.


15. Агародніну спажывайце сырую, тушаную, вараную, прыгатаваную на пары і грылі. Свежую лепш аздобіць алеем (сланечнікавым, аліўкавым, ільняным). Соль, алей і натуральныя спецыі дадавайце на заключным этапе прыгатавання.


16. Мяса, птушку, рыбу пажадана запякаць, гатаваць на пары, грылі. Спажываць лепш з раслінным гарнірам. Скурку птушкі і рыбы рэкамендуем не есці.
17. У рацыёне абавязкова павінен быць хлеб, лепш за ўсё зерневы, з вотруб’ем, бялковы.

Памятайце!
Заўсёды ёсць выбар, як сябе адчуваць. Ніхто не можа прымусіць клапаціцца пра сябе. Ваша здароўе – у вашых руках!

Фота для ілюстрацыі.

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта