Авторизация
 

Пра карысныя ўласцівасці мацярдушкі распавяла ўрач з Дзісны Таццяна Бандарэвіч

 У Еўропе гэтая расліна вядомая як маяран або арэгана, у Расіі яе называюць «душицей», а па-беларуску – мацярдушка. Расце паўсюль. Даўгавечная і непатрабавальная да навакольных умоў, за што падабаецца садаводам. Карысная эфірнымі алеямі, утрымлівае фітанцыды, флаваноіды, вітаміны, мікраэлементы.

– Лячэбнае дзеянне мацярдушкі праяўляецца ў трох накірунках, – адзначае Таццяна Філіпаўна. – Па-першае, гэта адзін з прызнаных сродкаў лячэння прастуды, бранхіту. Траву заварваюць на малацэ. Напой валодае патагонным і супрацьзапаленчым уздзеяннем. Ачышчае бронхі і выдаляе з арганізма таксіны, што ўтвараюцца пры хваробе.
Па-другое, мацярдушка нармалізуе страваванне, узмацняе выдзяленне страўнікавага соку, ліквідуе дызбактэрыёз, змяншае ўздуцце кішэчніка.


Па-трэцяе, здаўна вядома пра супакойлівае ўздзеянне расліны. Прымаюць яе пры гіпертаніі, сутаргах, эпілепсіі, душэўных узрушэннях, бяссонніцы. Вядомы палескі лекар Носаль рэкамендаваў яе як сродак ад «зелёной тоски».

Мацярдушку называюць жаночай травой. Відаць, для гэтага ёсць падставы.

– Сапраўды. Дапамагае пры жаночых праблемах. Рэкамендуецца пры затрымцы цыклу, клімаксе, хваробах, якія суправаджа- юцца кровацячэннем. Ужываюць настой або адвар мацярдушкі. Дзённая доза настою – адна сталовая лыжка на шклянку кіпеню. Піць да ежы.
Можна прыгатаваць адвар. Адну сталовую лыжку травы змясціць у эмаліраваны посуд, заліць шклянкай гарачай вады. Награваць на вадзяной лазні 15 хвілін, настойваць 30 – 40 хвілін.

 Чым яшчэ карысная расліна?

– Адварам мацярдушкі палошчуць горла пры ангіне і ларынгіце. Каб вылечыць ахрыплы голас, п’юць адвар на малаку. Рэкамендуецца жаваць траву, лепш свежую, пры зубным болі, стаматыце, парадантозе. Кампрэсамі з адвару лечаць фурункулы. Яшчэ травяны адвар умацоўвае валасы, таму пры аблысенні ім мыюць галаву.

Можна проста дабавіць мацярдушку ў чай?

– І не толькі ў чай. Гэтая трава – цудоўная прыправа да страў з бульбы, мяса, бабовых. Дадаюць яе падчас засолкі гародніны разам з лістамі дубу, вішні. Што да чаю, то карысны прафілактычны напой атрымаецца, калі разам з мацярдушкай заварыць мяту, мелісу, зверабой, парэчкі, шыпшыну.
Можна прыгатаваць квас з мацярдушкай. На адзін літр напою спатрэбіцца 10 – 15 грам здробненай травы. Завярнуць яе ў двухслойны марлевы мяшэчак і апусціць у ёмістасць з напоем падчас браджэння. Дастаць, калі квас будзе гатовы. Напой набывае цудоўны водар і прыемны асвяжальны смак.

МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ!
Мацярдушка валодае моцным абартыўным уздзеяннем, таму яе трэба пазбягаць цяжарным, каб не выклікаць выкідак.
Пры працяглым ужыванні забірае мужчынскую сілу.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі і для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ, s.katrin.r@mail.ru.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 075
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 331
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 170
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 676
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта