Авторизация
 

Здароўе - гэта прыгажосць духу і цела

 Па ацэнках спецыялістаў, здароўе людзей залежыць на 50 – 55 % ад ладу жыцця, на 20 % – ад навакольнага асяроддзя, на 18 – 20 % ад генетычнай схільнасці, толькі на 8 – 10 % – ад аховы здароўя. 

Аптымальны рэжым працы і адпачынку, правільнае харчаванне, дастатковая актыўнасць, асабістая гігіена, загартоўка, адсутнасць шкодных звычак, пазітыўнае ўспрыняцце жыцця дазваляюць да глыбокай старасці захоўваць маральнае, псіхічнае і фізічнае здароўе.


Задумайцеся, ці задаволены вы сваім здароўем? Выберыце пункты, якія вам найбольш падыходзяць і выконвайце кожны дзень.


Займайцеся фізкультурай хаця б 30 хвілін у дзень. Калі няма часу, хадзіце пешшу. Старайцеся больш рухацца.
Рацыянальна харчуйцеся. Спажывайце больш страў з клятчаткай і цэльным зернем, менш – з цукрам і прыгатаваныя з пшанічнай мукі. Не забывайцеся пра агародніну і фрукты. Гатуйце на раслінным алеі, зменшыце спажыванне жывёльнага тлушчу.


Пазбягайце лішняй вагі, харчуйцеся не радзей за пяць разоў на дзень. Пры прыгатаванні страў выкарыстоўвайце нізкі тэмпературны рэжым і кароткі час, што дазваляе захаваць карысныя вітаміны.
На працягу дня піце больш вады, што лепшым чынам паўплывае на стан скуры, падоўжыць яе маладосць.


Выконвайце рэжым дня. Кладзіцеся і ўставайце ў адзін і той жа час – будзеце выглядаць прыгожымі, здаровымі і адпачыўшымі.
Будзьце псіхалагічна ўраўнаважанымі. Не нервуйцеся, бо нервовыя клеткі ўзнаўляюцца вельмі павольна. Трэба ва ўсім заўважаць станоўчае.


Загартоўвайце арганізм. Дапамагае кантрасны душ – цёплая і прахалодная вадзічка. Заадно і прачнецеся.
Не курыце, не злоўжывайце алкаголем.
Часцей гуляйце на свежым паветры.
Рабіце дабро. Яно абавязкова вернецца добрым самаадчуваннем і настроем.


Здаровы лад жыцця дапамагае дасягаць мэт і задач, спраўляцца з цяжкасцямі і нават каласальнымі перагрузкамі. Моцнае здароўе, якое падтрымлівае і ўмацоўвае чалавек, дазволіць пражыць доўгае і поўнае радасці жыццё.

Фота для ілюстрацыі.

Таццяна ВАРМАХОЎСКАЯ, фельчар-валеёлаг РГЦЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта