Авторизация
 

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

 Тэме "Вырашальная роля супольнасцей" прысвечаны сёлета Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня. Пытанні павышэння дасведчанасці пра ВІЧ-інфекцыю, выкараненне стыгмы і дыскрымінацыі ў адносінах да людзей, якія жывуць з ёй, па-ранейшаму надзвычай важныя.

Як сведчыць статыстыка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце жывуць больш за 37,9 мільёнаў ВІЧ-інфіцыраваных. За апошнія 30 гадоў ад СНІДу памерлі каля 32 мільёнаў чалавек.


У Беларусі на працягу дзесяцігоддзяў найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзросце старэй за 35 гадоў. Пераважае гетэрасексуальны шлях перадачы ВІЧ.


На 1 лістапада сёлета ў рэспубліцы зарэгістравана больш за 27,5 тысячы выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, звыш 21,5 тысячы жывуць з ёй.
У Віцебскай вобласці – 1 522 выпадкі. Жывуць з ВІЧ 1 179 чалавек. Паказчык распаўсюджанасці склаў 100,64 на 100 тысяч насельніцтва (рэспубліканскі – 230,48). Па ім наша вобласць на шостым месцы сярод астатніх.


За студзень – кастрычнік выяўлены 102 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі, за аналагічны перыяд 2018-га – 88. Найбольш неспрыяльныя ў вобласці Лёзненскі, Талачынскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Полацкі, Віцебскі раёны. У Міёрскім зарэгістраваны 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з якіх 3 – сёлета.


Некаторыя свядома рызыкуюць. Часцей заражаюцца з-за недастатковага разумення таго, што вірус імунадэфіцыту перадаецца ад чалавека да чалавека. Пасля пападання яго ў арганізм можа прайсці да 15 гадоў, перш чым з’явяцца фізічныя сімптомы. Калі не лячыцца, ВІЧ няўхільна разбурае імунную сістэму і пераходзіць у канчатковую стадыю – СНІД.


Вірус імунадэфіцыту распаўсюджваецца трыма шляхамі. Адзін з іх – «кроў у кроў» – пры выкарыстанні нестэрыльных іголак, шпрыцоў, раствораў для ін’екцый, заражанай донарскай крыві. Можна захварэць пры любым неабароненым палавым кантакце. Перадаецца ад маці да дзіцяці ў час цяжарнасці, у родах і пры кармленні грудзямі.


Спыніць ВІЧ/СНІД можна толькі сумеснымі намаганнямі, у тым ліку і пры дапамозе прафілактыкі. Яе аснова – здаровы лад жыцця і адказныя паводзіны. Важна і своечасовае выяўленне немачы.


У нашай краіне дзейнічае сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць кансультавання і тэсціравання. Прайсці яго добраахвотна, у тым ліку ананімна, можна ў любой лячэбнай установе, дзе ёсць працэдурны кабінет. Таксама ў краіне на базе грамадскіх некамерцыйных арганізацый функцыянуюць ананімна-кансультацыйныя пункты, якія прадастаўляюць паслугі для найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі груп насельніцтва. У іх ліку спажыўцы наркотыкаў, жанчыны, уцягнутыя ў секс-бізнес, мужчыны, якія ўступаюць у аднаполыя сувязі. Можна набыць тэст у аптэцы і прайсці праверку самастойна.


Усе ВІЧ-пазітыўныя пацыенты, якія знаходзяцца на дыспансерным назіранні, атрымліваюць лекі для антырэтравіруснай тэрапіі бясплатна. Іх каля 17 тысяч чалавек, у тым ліку 950 – у Віцебскай вобласці. Своечасова пачаўшы лячэнне і выконваючы ўказанні ўрача, ВІЧ-інфіцыраваныя могуць жыць доўга і паўнацэнна.


Як ужо адзначана, адзін з аспектаў прафілактыкі ВІЧ – здаровы лад жыцця. Яго аснова – штодзённая фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, загартоўка арганізма, паўнацэнны адпачынак, прафілактыка шкодных звычак і стрэсаў.

Фота для ілюстрацыі.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 795
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 580
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 928
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта