Авторизация
 

Шмат людзей карыстаецца сотавай сувяззю. Амаль трэцяя частка іх дзеці і падлеткі. Размаўляючы па мабільным тэлефоне, яны працяглы час падвяргаюць электрамагнітнаму апрамяненню галаўны мозг, складаныя нервовыя ўтварэнні ва ўнутраным вуху, якія забяспечваюць нармальную дзейнасць слыхавога і вестыбулярнага аналізатараў, а таксама сятчатку вока.

 

Дзеці і падлеткі адносяцца да групы павышанай рызыкі неспрыяльнага ўздзеяння на здароўе электрамагнітных выпраменьванняў сотавых тэлефонаў. У іх адзначаецца пагаршэнне памяці, зніжэнне ўвагі і разумовых здольнасцей, раздражняльнасць, парушэнне сну, павышэнне эпілептычнай гатоўнасці.

 

Для таго, каб захаваць здароўе дзяцей, трэба ўсімі сродкамі абмежаваць іх доступ да сотавай сувязі. Малыя павінны знаходзіцца на адлегласці не менш метра ад чалавека, які размаўляе па мабільніку. Пажадана пазбягаць размоў па тэлефоне ў аўтобусе, цягніку ў час руху, а таксама ў месцах, дзе няма ўстойлівага сігналу. Лепш аддаваць перавагу SMS-паведамленням. Варта скарачаць сумарны час размоў па мабільным тэлефоне да 15 хвілін у дзень. Кожная размова не павінна перавышаць адной мінуты, а перапынак пасля яе — 5 хвілін. Пры выкарыстанні сотавага тэлефона больш адной гадзіны ў дзень варта звяртацца раз у год да неўролага. Нельга насіць тэлефон у нагруднай кішэні ці ў штанах, лепш у сумцы. Не падносьце тэлефон да вуха, пакуль абанент не зняў трубку. У час размоў выкарыстоўвайце гарнітуру “вольныя рукі”. На ноч трэба класці мабільны тэлефон на адлегласці не менш метра ад галавы.

 

Г. ЛІСКОВА,

інструктар-валеёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта