Авторизация
 

Лепшы прыклад - не курыць пры дзецях

 Тата вёў за руку дачушку з дзіцячага сада. Малая жвава шчабятала пра тое, як прайшоў яе дзень. Бацька з усмешкай слухаў, штосьці каменціраваў. Ідылічную карціну псавала адна дэталь – у другой руцэ мужчына трымаў цыгарэту, якой час ад часу зацягваўся.

Жадаеце, каб вашы дзеці курылі? Усе таты і мамы ў адзін голас адкажуць – НЕ!!! Колькі гісторый чула ад ужо даўно дарослых знаёмых пра іх школьныя прыгоды з цыгарэтамі. Кагосьці бацькі заставалі «на месцы злачынства», у некаторых знаходзілі «тайнікі», іншыя выдавалі сябе выразным пахам тытуню. Меры пакарання прымянялі розныя: хатні арышт, мыццё посуду на працягу месяца, павышаныя патрабаванні да адзнак у дзённіку, ліміт на тэлевізар (мабільных тэлефонаў і інтэрнэту тады яшчэ не было). Бонусам да «прыгавору» ішла доўгая нудная лекцыя пра шкоду курэння.


Здавалася б, так і трэба. Толькі вось… многія з бацькоў курылі самі. І ў адрозненні ад дзяцей не хаваліся па вуглах, пільна прыслухоўваючыся да старонніх гукаў. Смела, у любым месцы і ў любы час даставалі з пачка цыгарэты. Дарослым можна.
«Ребёнок учится тому, что видит у себя в дому», – заўважыла падчас інтэрв'ю загадчыца дзіцячага садка. Гэта так. У маленстве тата і мама для нас – самыя блізкія людзі, самыя яскравыя прыклады паводзін, самыя важныя аўтарытэты. Пасля з’яўляюцца сябры, каханыя, куміры. А пачынаецца ўсё з бацькоў. Калі ў тры гады дзіця знойдзе на стале пакінуты пачак цыгарэт, то прыме яго за цацку. Паспрабаваўшы на смак, адразу выплюне. У трынаццаць гадоў, верагодна, паступіць інакш.


«Захоўвайце ў месцы, недаступным для дзяцей». Гэты надпіс сустрэнеш на ўпакоўках з лякарствамі, сродкамі бытавой хіміі. Не лішнім будзе так напісаць на пачках з цыгарэтамі. І дабавіць «Курыце там жа». Што «КУРЕНИЕ ВРЕДИТ ВАШЕМУ ЗДОРОВЬЮ», тысячы разоў чулі і столькі ж забыліся ці прапусцілі міма вушэй. А пра тое, што курыць на вачах у дзяцей – значыць, на падсвядомым узроўні фарміраваць у іх такую ж звычку, можа быць, увогуле не задумваліся.


Штогод у трэці чацвер лістапада адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ініцыяваны ў 1977 годзе Амерыканскім анкалагічным таварыствам. Праходзіць з мэтай нагадаць пра шкоду тытуню і падтрымаць тых, хто жадае развітацца з гэтай звычкай. Курыць ці не курыць – самастойны дарослы чалавек вырашае сам. Але павінен памятаць, дзе і побач з кім запальвае цыгарэту. Ідучы за руку з дзіцём, лепш пачакаць.


Можна доўга расказваць сваім сынам і дочкам пра небяспеку цыгарэты. Аднак калі пасля довадаў і фактаў паднесці да яе запалку – эфект нулявы. Таму што дзеці нас не чуюць. Дзеці на нас глядзяць.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта