Авторизация
 

Таксін пад металічнай крышкай

 Грыбы – унікальны прадукт, падораны прыродай чалавеку. З-за вялікай колькасці бялкоў іх называюць грыбным мясам. У іх утрымліваюцца вітаміны А, уся група В, Д, Е, РР, мінеральныя рэчывы: калій, цынк, медзь, фосфар, сера і марганец. У грыбах амаль няма тлушчоў, а гэта значыць, што яны нізкакаларыйныя, хаця насычэнне наступае хутка.

І ўсё ж грыбы нельга паставіць у адзін рад з большасцю карысных дыетычных прадуктаў. Па-першае, яны дрэнна пераварваюцца ў страўнікава-кішэчным тракце з-за вялікай колькасці хіціну, замаруджваюць выдзяленне страўнікавага соку. Грыбы лічацца цяжкай ежай, і нават здаровым людзям не рэкамендуецца часта і шмат іх ужываць. Гэты прадукт назапашвае шкодныя рэчывы. У грыбах, якія выраслі на забруджаных тэрыторыях і ля іх, утрымліваюцца солі цяжкіх металаў, радыёактыўныя часцінкі і інш.


Каб нават самыя экалагічна чыстыя грыбы не сталі атрутай, важна прытрымлівацца правіл іх нарыхтоўкі і захоўвання.
Грыбы не рэкамендуецца закрываць у банкі з металічнымі крышкамі, бо хутка прарастаюць споры ўзбуджальніка батулізму. Развіваюцца ў безкіслародным асяродку і ўтвараюць моцны таксін. Найбольш аптымальны спосаб перапрацоўкі грыбоў – варка і наступнае замарожванне.

Фота для ілюстрацыі.
Міраслава КУНЦЭВІЧ,
загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта