Авторизация
 

Сцеражыся сібірскай язвы

 Сібірская язва – асабліва небяспечная інфекцыйная хвароба жывёлы і чалавека. Характарызуецца сэптыцэміяй, паражэннем скуры, кішэчніку, лёгкіх, міндалін. У жывёлы працякае звышвостра, востра і падвостра, у свіней у асноўным у лакальнай ангінознай форме. У чалавека праяўляецца як інфекцыя знешніх покрываў і зрэдку ўскладняецца сібіраязвавым сэпсісам. Разам з тым можа развіцца і пярвічная генералізаваная інфекцыя ў лёгачнай ці кішэчнай форме. Узбуджальнік хваробы Bacillus Anthracis, ана- эроб, бывае бацылярны і споравы. Споры жывуць стагоддзямі, захоўваюцца ў глебе, у месцах пахаванняў трупаў жывёл, якія загінулі ад сібірскай язвы.

Крыніца ўзбуджальніка інфекцыі – хворая жывёла. Іх экскрэменты ўтрымліваюць бацылы, якія на паветры ператвараюцца ў споры. Забруджаныя ўчасткі доўга застаюцца рэзервуарамі і фактарамі перадачы ўзбуджальніка інфекцыі.


Асноўны шлях заражэння жывёлы – аліментарны – праз корм і ваду, а таксама ўкусы насякомых, пры ўдыханні паветра з бактэрыямі. Пераносчыкамі інфекцыі могуць быць грызуны. Чалавек заражаецца пры доглядзе хворай жывёлы, пры яе забоі, зняцці скур, разбіранні туш, кулінарнай апрацоўцы мяса, уборцы і знішчэнні трупаў, пярвічнай апрацоўцы і рэалізацыі забруджанай сыравіны. Выпадкі сібірскай язвы ўзнікаюць пасля земляных, меліярацыйных работ, стыхійных бедстваў. Цяпер пераважаюць захворванні людзей у асабістых гаспадарках, дзе статак хаваюць ад уліку, адпаведна, не вакцыніруюць супраць гэтай інфекцыі.


Прафілактыка сібірскай язвы:
вакцынацыя ўсіх успрымальных жывёл у неспрыяльных па гэтай інфекцыі мясцінах. Забой на мяса – не менш чым праз 14 дзён пасля прышчэпкі;
недапушчэнне вымушанага забою жывёл без дазволу ветурача і лабараторных даследаванняў;
кантроль за станам жывёльных пахаванняў, у тым ліку закансерваваных;
абавязковае ўзгадненне з ветэрынарнай службай правядзення будаўнічых і вышукальных работ, звязаных з выманнем грунту.


Уладальнікі жывёлы абавязаны:
па патрабаванні спецыялістаў ветэрынарнай службы прадастаўляць жывёл для прафілактычнай вакцынацыі;
паведамляць ветслужбе пра набытых жывёл;
адразу паведамляць ветслужбе пра ўсе выпадкі захворвання жывёл, вымушанага забою ці іх гібелі.

Фота для ілюстрацыі.

Васіль ЛАПІЦКІ,
ветурач-эпізаатолаг Міёрскай райветстанцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта