Авторизация
 

Пра карысныя ўласцівасці глогу расказала доктар Таццяна Бандарэвіч з Дзісны

 Шукаем лёгкія шляхі да добрага самаадчування разам з доктарам Таццянай БАНДАРЭВІЧ. 

Глог (рус. боярышник) прымяняецца і ў афіцыйнай, і ў народнай медыцыне. Кветкі нарыхтоўваюць у маі, у пачатку красавання, плады – у верасні. У чым іх сіла, спытаем урача.

Таццяна Філіпаўна, раскажыце пра карысць глога для здароўя?
– У кветках і пладах утрымліваецца вялікая колькасць эфірных масел, арганічных кіслот, вітамінаў, мікраэлементаў. Напрыклад, урсолавая і алеінавая кіслоты ўзмацняюць кровазварот у сасудах сэрца і мозга, паніжаюць артэрыяльны ціск. Вітамін РР умацоўвае сценкі сасудаў. Такія мікраэлементы як калій і магній вельмі важныя для сардэчна-сасу- дзістай сістэмы. Утрымліваецца ў глогу кверцэцін, які валодае супрацьпухлінным эфектам.

Пры якіх захворваннях дапамагае?
– Танізуе міякард, паляпшае каранарны крываток, садзейнічае эканомнаму расходу кіслароду, пазбаўляе ад сімптомаў арытміі. Таму карысны пры хваробах сардэчна-сасудзістай сістэмы: артэрыяльнай гіпертэнзіі, парушэннях рытму (мігальнай арытміі, тахікардыі), ішэмічнай хваробе сэрца, асабліва на пачатковай стадыі.


Глог пашырае сасуды галаўнога мозга, паніжае пранікальнасць сасудзістых сценак, нармалізуе згусальнасць крыві. Прэпараты на яго аснове рэкамендуюць пры атэрасклерозе сасудаў галаўнога мозга, галаўных болях, шуме ў вушах, галавакружэннях.
Прымяняюць пры гіпертырэёзе – павышанай функцыі шчытападобнай залозы – што заўжды суправаджаецца тахікардыяй.
Дапаможа глог пры нервовых расстройствах, бяссонніцы. Адновіць сілы пасля перанесеных цяжкіх захворванняў. Карысны ў перыяд зімова-вясенніх авітамінозаў.

Глог на карысць усім?
– Прэпараты на яго аснове супрацьпаказаны дзецям да 12 гадоў, цяжарным і кормячым жанчынам. Глог павышае кіслотнасць страўніка, таму не рэкамендуецца хворым на гіперацыдны гастрыт, язву.

У якім выглядзе прымяняць?
– Як правіла, гэта водныя і спіртавыя настоі. Іх знойдзеце ў аптэцы. Можна прымяняць доўгі час. Вось адзін з варыянтаў. На працягу месяца прымаць тры разы на дзень па 30 кропель настою перад ежай. Затым зрабіць перапынак на дзесяць дзён. Такім чынам можна працягваць паўгода – год.
Гатуюць настой глога самастойна.

Падзяліцеся рэцэптам.
– Спатрэбяцца сушаныя ці свежыя ягады глога.
На сутачную дозу паўтары сталовай лыжкі сухіх або дзве свежых (размарожаных) пладоў пакласці ў тэрмакубак і заліць паловай літра гарачай гатаванай вады. Настойваць дзве гадзіны. Прымаць па 100 мілілітраў чатыры разы на дзень за 20 хвілін да ежы і на ноч.


Яшчэ рэкамендую гарбату, якая супакоіць.
Вазьміце па адной чайнай лыжцы сушаных ягад глога і лісточкаў іван-чаю. Дадайце мяту. Заліце 300 мілілітрамі кіпеню. Настаяць і выпіць з мёдам за гадзіну да сну.

У замарожаным выглядзе ягады глога да 12 месяцаў не губляюць сваіх карысных уласцівасцей.

МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ!
Глог не таксічны і не дае пабочных рэакцый пры выкарыстанні яго ў тэрапеўтычных дозах. Калі з’есці больш за 150 г ягад ці выпіць каля 100 кропель настою, можа рэзка панізіцца ціск, з’явяцца млоснасць, панос, санлівасць.
Прымаючы прэпараты на аснове глога, трэба сачыць за пульсам і ціскам.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта