Чтобы не заболеть бешенством

 28 верасня – Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства.

Шаленства (вадабоязь) – вострае інфекцыйнае захворванне нервовай сістэмы, якое выклікае спецыфічны вірус. Смяротнае і для жывёл, і для людзей.

Вірус шаленства трапляе ў арганізм чалавека праз пашкоджаную ўкусам хворых сабак, катоў, ліс і іншых жывёл скуру ці пры пападанні іх сліны на драпіны і ранкі.


У 1,8 раза павялічылася колькасць зваротаў у медустановы раёна па прычыне кантакту з жывёламі. Сёлета 31 чалавек, за аналагічны перыяд летась – 17. Пацярпелі ад хатніх сабак і катоў 25 чалавек (80,64 %), ад безнаглядных – 6 (19,35 %). Дзікія жывёлы не нападалі.


У ліку тых, хто звярнуўся за антырабічнай дапамогай, 11 дзяцей да 17 гадоў ці 35,48 % ад агульнай колькасці. У 2018-ым годзе было 5 (23,80 %). Сельскіх жыхароў пацярпела 25,8 %.


У Міёрскім раёне апошні выпадак шаленства зарэгістраваны ў 2014 годзе ў Шарагах, калі захварэў дамашні кот.
Каб не дапусціць распаўсюджання хваробы, выконвайце элементарныя правілы:

усіх сабак і катоў, незалежна ад пароды, прышчэплівайце ад шаленства;
хатняга сабаку трымайце на кароткім павадку, абавязкова ў намордніку, нельга дапускаць кантакту з бадзячымі суродзічамі.

Выгульвайце не пад вокнамі дамоў і на дзіцячых пляцоўках, а ў спецыяльна адведзеных месцах;

пры першых прыкметах неўласцівых паводзін жывёлу неабходна тэрмінова паказаць ветурачу;


у выпадку ўкусу ці драпання адразу звяртайцеся ў лячэбна-прафілактычную ўстанову за кваліфікаванай медыцынскай дапамогай, у тым ліку прафілактычнымі прышчэпкамі;
за жывёлай, якая нанесла пашкоджанні, неабходна ўстанавіць 10-дзённае назіранне, і калі на працягу гэтага перыяду яна застаецца здаровай, курс пачатых антырабічных прышчэпак можна спыніць;
пры выяўленні трупаў жывёл не чапайце іх, не здымайце скуру, абавязкова паведаміце ў ветэрынарную службу;


калі жывёла ўкусіла, трэба адразу і як мага глыбей прамыць рану моцным мыльным растворам, а краі апрацаваць 70-градусным спіртам ці 5 % настоем ёду (знішчае да 80 % вірусу), затым звярнуцца за меддапамогай;
варта памятаць: чым раней пачата імунізацыя супраць шаленства, тым верагодней спрыяльны вынік;
ні ў якім разе не варта адмаўляцца ад прызначанага лячэння і самавольна спыняць яго – гэта можа прывесці да трагічных наступстваў.


Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) санітарна-
эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.