Авторизация
 

Праект "Я бачу!" едзе на Міёршчыну

 З заканчэннем навучальнага года завяршыўся першы этап маштабнага дабрачыннага праекта «Я бачу!» на Віцебшчыне. З сакавіка і да канца мая брыгады афтальмолагаў праводзілі дыягностыку зроку і аказвалі дапамогу вучням сельскіх школ васьмі раёнаў. Праект арганізаваны Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй velcom І A1 пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя.

У Віцебскай вобласці ўрачы-афтальмолагі дабрачыннага праекта «Я бачу!» праверылі зрок у 5,5 тысяч дзяцей.

На першым этапе брыгады афтальмолагаў наведалі сельскія школы Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Сенненскага, Аршанскага і Расонскага раёнаў. Дыягностыку органаў зроку прайшлі 5 462 дзіця. У 31 % абследаваных выяўлены розныя паталогіі, з іх у 43,41 % праблемы вынайшлі ўпершыню.


Для эфектыўнай работы мабільных брыгад абсталяваны два аўтамабілі. У залежнасці ад вынікаў аглядаў і ўстаноўленых дыягназаў школьнікі атрымліваюць урачэбнае заключэнне пра стан зроку, рэцэпты на акуляры, а таксама памяткі, як захаваць вочы здаровымі і арганізаваць правільны зрокавы рэжым. Пры неабходнасці накіроўваюць у Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр для паглыбленай дыягностыкі, кансерватыўнага ці аператыўнага лячэння.


Расходы, звязаныя з рэалізацыяй праекта (у прыватнасці, з работай мабільных афтальмалагічных брыгад, уключаючы арэнду спецыяльнага абсталявання, аплату працы вадзіцеляў і ўрачоў) фінансуе Беларускі дзіцячы фонд са сродкаў, сабраных кампаніяй velcom І A1 падчас традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста!» Сёлета сума, пералічаная на рахунак Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд», склала 176 920 рублёў.


З верасня да снежня 2019 года праект «Я бачу!» працягне сваю работу ў Талачынскім, Чашніцкім, Лёзненскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Міёрскім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім, Полацкім і Лепельскім раёнах. Мабільныя брыгады ўрачоў-афтальмолагаў правераць зрок у 14 тысяч вучняў сельскіх школ.

ДАВЕДКА
Праект «Я бачу!» стартаваў у 2016 годзе з аглядаў дзяцей у сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці. У 2017 – 2018 гг. прадоўжыўся ў Гомельскай і Брэсцкай. За тры гады зрок праверылі ў 36 800 дзяцей. Больш чым у 33 % агледжаных выявілі разнастайныя паталогіі, прычым у 56 % — упершыню менавіта ўрачамі мабільных брыгад праекта.


Па матэрыялах прэс-рэліза.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта