Авторизация
 

Вірусныя гепатыты — праблема для чалавецтва

 У мінулую нядзелю адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з гепатытам. Вірусныя гепатыты – асноўная прычына хранічных захворванняў печані, што ўяўляе сур’ёзную сацыяльную медыка-біялагічную праблему для чалавецтва. 

 

У Міёрскім раёне за шэсць месяцаў 2019-га не зарэгістравана вострых форм гепатытаў. За паўгоддзе захворваемасць хранічнымі формамі знізілася ў тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам летась (выяўлены 2 выпадкі хранічнага гепатыту ў першым паўгоддзі 2019 года супраць 6 у 2018-ым). Сёлета паболела на аднаго носьбіта гепатыту В, гепатыт С застаецца на ўзроўні 2019-га – 1.


У клетках печані вірусы гепатытаў А і Е выклікаюць вострую інфекцыю, гепатытаў В і С – вострую і хранічную, апошнія могуць прыводзіць да цырозу і раку. Часта на хранічнай стадыі пацыенты здаюцца абсалютна здаровымі. 75 % хворых хранічным вірусным гепатытам С даведваюцца пра сваю немач на стадыі цырозу печані, бо менавіта тады пачынаюць дрэнна сябе адчуваць.


Вірусы гепатытаў В і С могуць быць ва ўсіх біялагічных вадкасцях хворага, у максімальнай канцэнтрацыі – у крыві, сперме, вагінальным сакрэце. Для заражэння дастаткова дробнай кроплі крыві 10-6 – 10-7 мл. Найбольшая рызыка падчас ін’екцыйнага ўвядзення наркатычных сродкаў, пры палавым кантакце. Перадаецца вірус ад маці да дзіцяці ўнутрывантробна ці ў працэсе родаў, пры выкарыстанні агульных прадметаў асабістай гігіены, немедыцынскіх парэнтэральных умяшальніцтвах.


Аптымальны падыход да выяўлення пацыентаў з хранічнымі віруснымі гепатытамі – абследаванне схільных да рызыкі заражэння.

Прафілактыка – гэта:

Прышчэпка супраць гепатыту В. Вакцына эфектыўная і добра пераносіцца. Не менш за 98 % прышчэпленых выпрацоўваюць імунітэт працягласцю 15 гадоў і больш. Вакцынацыю можна зрабіць па месцы жыхарства ў паліклінцы.
- Надзейны адзіны палавы партнёр і выкарыстанне прэзерватыву. Катэгарычная адмова ад наркотыкаў.


- Асцярожнасць да маніпуляцый, падчас якіх парушаецца цэласнасць скурнага і слізістага покрыва (да татуіроўкі, пірсінгу, манікюру і інш.), асабліва калі яны праводзяцца ў непрыстасаваных сумніўных умовах, дзе не захоўваецца стэрыльнасць прадметаў і абсталявання.
- Выкарыстанне толькі індывідуальных прадметаў асабістай гігіены: галельных і манікюрных прылад, ручнікоў, нажніц, расчосак, мачалак, зубных шчотак.


- Каб не заразіцца віруснымі гепатытамі А і Е, неабходна з вуліцы, пасля туалета, перад прыёмам ежы абавязкова мыць рукі з мылам, піць кіпячоную ці бутыляваную ваду, дасканала мыць садавіну і агародніну пад праточнай водаправоднай.


Алена ТАНКАВІД,
урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела)
санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта