Авторизация
 

«Захоўваць у недаступным для дзяцей месцы»

 Практычна на ўсіх хімічных сродках, якія выкарыстоўваем у быце, ёсць надпісы «Захоўваць у недаступным для дзяцей месцы». Аднак у многіх сем’ях яны навідавоку – на кухні ці ў ванным пакоі. Няўважлівасць бацькоў і цікаўнасць малых можа прывесці да трагедыі.

Самыя небяспечныя – бытавыя чысцячыя сродкі, капсулы і парашкі для мыцця бялізны, сродкі гігіены, супраць насякомых і шкоднікаў, касметыка, батарэйкі, лекі. Каб спатоліць смагу, дзеці іншы раз бяруцца за бутэлькі з-пад напіткаў, у якія бацькі пераліваюць ядавітае рэчыва. Прываблівае яркая этыкетка і пах.


Эксперты адзначаюць, што ў складзе прэпаратаў бытавой хіміі шчолачы і кіслоты, якія пры прыёме ўнутр выклікаюць цяжкія атручванні, што нярэдка прыводзіць да смяротнага выніку.


Калі праглынулі небяспечнае, з’яўляюцца слюнацячэнне ці сухасць у роце, болі ці парушэнні пры глытанні, асіпласць голаса, вяласць, ванітаванне і рвота. Дзеці адмаўляюцца есці і піць. Назіраецца агульная слабасць, павышэнне ці паніжэнне тэмпературы цела, частае і паверхневае дыханне, незвычайная бледнасць скуры, патлівасць ці наадварот, сухасць скуры, пачырваненне.


Пры падазрэнні, што малы ўжыў агрэсіўнае хімічнае рэчыва, неабходна даставіць яго ў бальніцу. Калі ёсць прыкметы атручвання, неадкладна выклікайце хуткую дапамогу. Да яе прыезду дайце дзіцяці вады ці малака, сарбент. Паспрабуйце прамыць звычайнай вадой ротавую поласць. Ні ў якім разе нельга самастойна выклікаць рвоту.


Каб не здарылася непапраўнае, дарослым трэба прыняць усе меры перасцярогі. Размяшчайце хатнюю аптэчку на самай высокай паліцы ці ў зачыненай на ключ шафе ў прыхожай, кладоўцы, іншым нежылым пакоі. Калі ў халадзільніку – то ў асобным кантэйнеры. Бытавую і іншую хімію трэба захоўваць у недаступных месцах, ядавітыя рэчывы – ва ўпакоўцы вытворцы.

Фота для ілюстрацыі.
Анжэла УЛЬЯНАВА,
начальнік сектара
судова-хімічных экспертыз Наваполацкага
міжраённага
аддзела ДКСЭ РБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта