В прошлом году потребление алкоголя на душу населения составила 8,4 литра
gazeta 12-07-2019, 15:02 798 ЗдароўеПа дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя злоўжыванне алкаголем займае трэцяе месца сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў і анкалагічных.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя злоўжыванне алкаголем займае трэцяе месца сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў і анкалагічных.
Сярэдняя працягласць жыцця ў п’ючых на 15-20 гадоў карацей. Амаль кожны чацвёрты алкаголік (23,6 %) прадпрымаў спробу скончыць жыццё самазабойствам. З п’янствам і алкагалізмам звязана 50 % усёй злачыннасці. Страшная хвароба аднаго з членаў сям’і забірае ад 40 да 70 % хатняга бюджэту. З ёй звязаны каля паловы ўсіх разводаў і абсалютна ўсе выпадкі сацыяльнага сіроцтва.
За 2018 год захворваемасць хранічным алкагалізмам вырасла на 10,4 % да ўзроўню 2017-га і склала 183,19 на 100 тысяч насельніцтва (2162 чалавекі). Залежнасць сярод жанчын павялічылася на 17 % (84,24 на 100 тысяч жаночага насельніцтва). Выявілі 1061 дзіця (503,24 на 100 тысяч дзіцячага насельніцтва), што ўжывалі алкаголь і іншыя псіхаактыўныя рэчывы. Паказчык вырас на 7,2 %.
На 12 выпадкаў больш пацыентаў з псіхозамі, узятых на ўлік (6,69 на 100 тысяч насельніцтва). Усяго 19301 пацыент з хранічным алкагалізмам (2017—18900). Паболела назіраемых на дыспансерным ўліку жанчын, іх 4948 (780,53 на 100 тысяч жаночага насельніцтва).
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад выпадковага атручвання алкаголем летась у Віцебскай вобласці памерлі 236 чалавек, што вышэй 2017-га на 0,9 %. Па працаздольным насельніцтве — 164 выпадкі (на 19,7 % вышэй 2017-га), па старэй працаздольнага ўзросту – 72 (на 26,5 % менш 2017-га).
Па Віцебскай вобласці летась затрымалі 2908 нецвярозых вадзіцеляў (2017 – 3098), з іх паўторна кіравалі транспартам п’янымі 106 (у 2017 – 118).
Усім вядома, што злоўжыванне алкаголем прыводзіць да паступовай дэградацыі асобы: хворы страчвае базавыя маральныя якасці, духоўныя і сямейныя каштоўнасці.
Няма ніводнага органа, на якія б не ўздзейнічаў алкаголь. Пад яго ўплывам сэрца хутка зношваецца, ныркі перастаюць выводзіць шкодныя прадукты, клеткі пячонкі гінуць, яна зморшчваецца, страчвае абаронную функцыю. У першую чаргу церпіць нервовая сістэма: пагаршаецца памяць, аслабляецца ўвага, парушаюцца мысленчыя працэсы, рэзка мяняюцца паводзіны. З’яўляецца так званая псіхічная залежнасць.
Асабліва ўразлівае здароўе непаўналетніх і моладзі. Устаноўлена, што ўжыванне спіртнога да 20 гадовага ўзросту прыводзіць да алкагалізму ў 80 % выпадкаў. Трэба рабіць усё належнае, каб зберагчы здаровым маладое пакаленне.
Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
фельчар-валеёлаг РЦГЭ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.