Авторизация
 

Радзімкі пад наглядам

 Меланома – адна з самых небяспечных злаякасных пухлін. Яе могуць справакаваць рана, ультрафіялетавае апраменьванне, гарманальная перабудова арганізма. Вядомыя выпадкі, калі дыягназ ставілі пасля траўмавання пігментнага новаўтварэння скуры. 

Нярэдка меланома ўзнікае пры зразанні ці выпальванні радзімкі. Націраць яе можна пастаянна і незаўважна: напрыклад, накрухмаленым каўняром сарочкі, бюстгальтарам. Хранічна траўмуюцца радзімкі на падэшвах ступняў, далонях, у пахвіне.

Палавое паспяванне, цяжарнасць і клімактарычная перабудова расцэньваюцца як фактары рызыкі развіцця меланомы з пігментных невусаў. Яна амаль у палове выпадкаў паражае людзей у маладым і сталым узросце, прытым часцей жанчын. Рэдка пухліна можа развівацца ў дзяцей. Лакалізуецца на скуры ў любой частцы цела, але найчасцей на голенях у жанчын, на спіне – у мужчын. У пажылых людзей з’яўляецца на твары.


Да групы павышанай рызыкі адносяць асоб з белай скурай, рыжымі валасамі, блакітнымі, шэрымі ці зялёнымі вачамі, якія заўсёды абгараюць на сонцы. Небяспечныя сонечныя апёкі і доўгае знаходжанне пад яго промнямі, асабліва ва ўзросце да 20 гадоў. Шанцы займець меланому высокія, калі на целе больш за 100 радзімак, або звыш 50 – у моладзі да 20 гадоў.


Звычайна пухліна ўяўляе сабой бязбольнае плоскае новаўтварэнне на скуры ці вузялок. Колер можа быць чорна-сінім, карычневым, ружовым. Плоская меланома выглядае як бляшка няправільнай формы з хвалістым краем, абясколеранымі ачагамі, ушчыльненнямі на паверхні скуры. У сярэднім праз некалькі гадоў на бляшцы ўзнікае вузел. Гэта значыць, пухліна перайшла ў вельмі агрэсіўную форму.
Меланома падаецца лячэнню на ранніх стадыях, таму ўважліва стаўцеся да сябе і не прапусціце першыя прыкметы магчымага злаякаснага ўтварэння. Чым яно таўсцей, тым больш небяспечнае. Калі заўважылі, што радзімка перараджаецца, абавязкова звярніцеся да ўрача-анколага.


Выпадкова траўмавалі радзімку – спыніце кровацячэнне тампонам, змочаным у 3 % - ым растворы перакісу вадароду. Пакладзіце на рану сухую марлю. Нельга выкарыстоўваць ёд, марганцоўку і іншыя прэпараты, якія прыпякаюць. Звярніцеся ў медустанову, дзе радзімку выдаляць і адправяць на гісталагічны аналіз.


Рэгулярна аглядайце скуру. Асаблівую ўвагу на радзімкі звяртайце ў пачатку і канцы лета. Калі іх шмат і яны вялікія, пазбягайце сонца і штогод абследуйцеся ў спецыяліста. Не загарайце з 10 да 15 гадзін дня.


Не знаходзьцеся на сонцы без ахоўных сродкаў звыш 30 – 40 хвілін. Апранайце закрытае адзенне, галаўныя ўборы, шыйныя хусцінкі. Аддавайце перавагу баваўняным і свабодным мадэлям.


Калі любіце адпачываць у спякотных краінах, адпраўляйцеся туды восенню. Не пакідайце дзяцей на пляжы без нагляду. Не бярыце з сабой у краіны, дзе павышаны ўзровень ультрафіялетавага апраменьвання: Іспанія, Куба, Туніс, Егіпет, Турцыя.

Фота для ілюстрацыі.
Валянціна ГАЙБОВІЧ,

урач-дэрматолаг Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта