Авторизация
 

У Міёрах абмеркавалі актуальныя пытанні дзіцячай дэрматалогіі

 На абласной навукова-практычнай канферэнцыі ў Міёрах абмеркавалі актуальныя пытанні дзіцячай дэрматалогіі. Перад аўдыторыяй выступілі спецыялісты з Гомельскага, Віцебскага і Мінскага медыцынскіх універсітэтаў.

Дзіцячая дэрматалогія знаходзіцца на стыку чатырох дысцыплін: алергалогіі, педыятрыі, імуналогіі і дэрматалогіі. Адсюль складанасці ў пастаноўцы дыягназу, прызначэнні лячэння. Неабходна цеснае ўзаемадзеянне педыятрычных і дэрматалагічных служб. А яшчэ адказныя адносіны бацькоў: не самалячэнне, а своечасовы зварот да спецыяліста.


– За апошнія некалькі гадоў дзіцячая захворваемасць скурнымі хваробамі павялічылася ў паўтара раза, – гаворыць галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Віктар Спірыдонаў. – Асабліва цяжка яны працякаюць у малых да пяці гадоў. Не лепшым чынам на здароўі сказваецца пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі. Маладыя людзі злоўжываюць алкаголем і цыгарэтамі, рана пераводзяць дзяцей на штучнае кармленне, неабгрунтавана прымаюць лекі, няправільна харчуюцца.


– Галоўная прычына атыповага дэрматыту ў дзяцей – няправільныя паводзіны іх бацькоў, – папярэджвае ўрач-педыятр раённы Любоў Ажэль. – Харчаванне не па ўзросце, з агульнага стала, не падыходзіць для самых маленькіх. Ёгурты, цукеркі і напоі з фарбавальнікамі – раздражняльныя фактары. Калі пры гэтым ёсць схільнасць да алергіі, яна абавязкова праявіцца і можа перарасці ў бранхіяльную астму, хранічны рыніт. Зразумела, глюкоза патрэбна растучаму арганізму. Прапануйце малому жавальныя цукеркі, зефір, мармелад, дамашні ёгурт з жывымі бактэрыямі і фруктамі.


Прафесар кафедры педыятрыі Віцебскага медуніверсітэта Валянціна Новікава завастрыла ўвагу на комлексным лячэнні атыповага дэрматыту ў дзяцей. Неабходна наладзіць гіпаалергеннае харчаванне і быт.


Пра дыспансерызацыю на раённым узроўні гаварыла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ЦРБ Святлана Бірукова. Прапанова праходзіць медыцынскі агляд у месяц нараджэння дзіцяці прапісана ў Пастанове 96 Міністэрства аховы здароўя “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі”. Гэта на карысць і бацькам, і ўрачам. Па-першае, нагрузка на спецыяліста размяркоўваецца на год, а не некалькі дзён, як цяпер. Па-другое, пра якую якасць абслугоўвання можа весціся размова, калі падчас агульнага медагляду за дзень да ўрача павінны трапіць некалькі класаў. А яшчэ дарослыя. Будзе магчымасць больш дасканала праверыць дзіця. Такое новаўвядзенне ўступіць у сілу ў бліжэйшы час. Застанецца ранейшым парадак праходжання медагляду ў сельскіх школах, калі спецыялісты выязджаюць у вёску.


Закранулі пытанні касметалогіі. У райцэнтры плануецца адкрыць касметычны кабінет. Спецыяліст ужо прайшла навучанне. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта