Авторизация
 

Святлана БІРУКОВА з Міёраў 33 гады занята ў сферы аховы здароўя

 Працоўны дзень Святланы БІРУКОВАЙ пачынаецца і заканчваецца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Гэта самы складаны і напружаны ўчастак работы ў бальніцы. Заўсёды разлічвае на маладых рэаніматолагаў Макара АЖЭЛЯ, Станіслава МАНДРЫКА і Яўгена ПШАНКО.

Святлана БІРУКОВА 33 гады занята ў сферы аховы здароўя, з іх 19 – намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы. З прафесіяй вызначылася яшчэ ў дзяцінстве, і кожны дзень упэўніваецца ў правільнасці таго выбару. 

Толькі здаецца, што будні Святланы Біруковай падобны адзін да аднаго. Раніцай прымае змену ў дзяжурных медыцынскай сястры прыёмнага аддзялення, анестэзіёлага, рэаніматолага, тэрапеўта і хірурга. Іх камісія штодзень аглядае кожнага хворага ў рэанімацыі. Пасля Святлана Васільеўна скіроўваецца па іншых аддзяленнях. У ліку непасрэдных абавязкаў – кантроль за аказаннем медыцынскай стацыянарнай дапамогі насельніцтву, арганізацыя і якасць паслуг, вучоба персаналу, лекавае забеспячэнне, харчаванне і быт пацыентаў, закупка абсталявання, захаванне эпідзаканадаўства. Даводзіцца працаваць з людзьмі, дакументацыяй, медтэхнікай.


– Самае галоўнае – паважлівыя адносіны да кожнага работніка. Патрабавальнасць і справядлівасць, міласэрнасць, – заўважае субяседніца. – Перш чым пакараць кагосьці, тысячу разоў падумаю. Не менш уважліва стаўлюся да сваёй работы, імкнуся не ўпусціць ніводнай дэталі.
Аб многім сведчаць званні “Чалавек года Міёршчыны”, “Жанчына года Міёршчыны”, “Лепшая па прафесіі”, яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару і ЦРБ, узнагароджвалася граматамі райвыканкама і Савета дэпутатаў… Мая сённяшняя субяседніца – сапраўдны працаголік, адзначаю пра сябе. Асноўную частку дня праводзіць на рабоце, не забывае пра свае абавязкі і дома. Не думайце, гэта толькі гучыць сумна: насамрэч пра прафесію ўрача яна марыла з маленства. У дзіцячай кансультацыі, якую наведвала дзяўчынка, працавала педыятр Марыя Аляксееўна Сцепанец. Яе ўважлівасць і дабрыня, трапяткія адносіны да маленькіх пацыентаў уразілі пяцігадовую Святлану. Захацелася быць такой жа.


 З часам мэта не змянялася, як гэта часта бывае ў дзяцей, а толькі мацнела. Паступіла ў Смаленскі медыцынскі інстытут на педыятра. Там жа пазнаёмілася з будучым мужам. Пасля адпрацоўкі ў Чарняхоўску Калінінградскай вобласці прыехалі ў Міёры. Была ўчастковым педыятрам, затым раённым.


Толькі ж вельмі хацелася яшчэ і спяваць. Выпускніца школы мастацтваў не пакінула ў мінулым сваё захапленне. Яна нязменная вядучая канцэртаў і конкурсаў у цэнтральнай раённай бальніцы, удзельніца аглядаў мастацкай самадзейнасці. Учора на свяце медыцынскіх работнікаў у Доме культуры разам з бабуляй выступала ўнучка Каця.


Святлана Васільеўна на сувязі ў любы час сутак. І ў выхадны, і ноччу могуць тэрмінова выклікаць у бальніцу. Такая адказнасць не адпускае ў далёкія далі. Да таго ж, патрабуе клопату і догляду мама. Адпачывае на дачы, дзе разводзіць кветкі і вінаград, праводзіць час з сям’ёй. Муж Мікалай Анатольевіч – урач лабараторнай дыягностыкі, сын Раман працуе ў навукова-даследчым інстытуце мікрабіялогіі ў Мінску. Любяць бываць у Міёрах унукі Каця і Косця, ласавацца бабулінымі пачастункамі.


– Нядаўна ўнучка спытала, ці буду ўспамінаць пра сваю работу, калі пайду на заслужаны адпачынак, – усміхаецца Святлана Васільеўна. Так, бо медыцына – маё прызванне. Калі водпуск заканчваецца, ужо сумую па калегах і рабоце. Напярэдадні прафесійнага свята віншую ўсіх супрацоўнікаў, якія заўсёды на перадавой. Яны не лічацца з асабістым часам і з’яўляюцца анёламі-ахоўнікамі для пацыентаў. Вялікі дзякуй за адданасць медыцынскай справе і клопат пра здароўе і жыццё. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

P.S.: Медыцынскі работнік хвалюецца за кожнага свайго пацыента. У лютым у радзільным аддзяленні раённай бальніцы з’явілася на свет дзяўчынка масай у адзін кілаграм. Дзякуючы прафесіяналізму персаналу і сучаснаму абсталяванню ёй захавалі жыццё. Ліза пакуль знаходзіцца ў Віцебскай абласной бальніцы. За яе развіццём сочыць увесь калектыў ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта