Донарства крыві – здача крыві ці яе кампанентаў для пералівання хворым, якія маюць у гэтым патрэбу, або для атрымання медыцынскіх прэпаратаў. Падчас працэдуры ў добраахвотніка з вены бяруць 450 мілілітраў біялагічнага матэрыялу.
Крытэрыі адбору для донараў: узрост старэй за 18 гадоў, маса цела звыш 50 кілаграмаў, адсутнасць супрацьпаказанняў да здачы крыві.
Сёння замест пералівання цэльнай крыві выкарыстоўваюць яе кампаненты. Здача трамбацытаў і плазмы займае больш часу: каля 1,5 гадзіны. Забіраюць цэльную кроў, з яе вылучаюць патрэбны кампанент, а астатняе вяртаюць донару.
Кроў можа спатрэбіцца ў розных сітуацыях: ахвярам аўтамабільных аварый, пацярпелым падчас ваенных дзеянняў і тэрарыстычных акцый, жанчынам пры родах, хворым на аперацыях і тым, хто пакутуе ад онкагематалагічных захворванняў. Таксама з крыві і яе кампанентаў робяць лекі для цяжкахворых, напрыклад, гемафіліяй.
Гэта значыць, што донарская кроў у пэўны перыяд можа спатрэбіцца кожнаму. Аднак пакуль вучоныя не вынайшлі ёй заменнікаў. Таму тым, хто мае патрэбу ў пераліванні, могуць дапамагчы толькі донары. А іх не хапае.
Стаць донарам можа толькі Чалавек з вялікай літары – па-сапраўднаму дарослы, які ўмее суперажываць і дзяліцца з бліжнім.
Фота для ілюстрацыі.
Людміла ПРЫШЧЭП,
урач аддзялення
прафілактыкі райпаліклінікі.