Авторизация
 

У Міёрскай ЦРБ прайшоў конкурс прафмайстэрства медсясцёр

 “Прафесія добрых сэрцаў”. Пад такой назвай у Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў конкурс прафмайстэрства медыцынскіх сясцёр, прымеркаваны да іх прафесійнага свята. Восем канкурсантак спаборнічалі ў тэарэтычных ведах, практычных навыках, творчых знаходках.

 ЧУЛАСЦЬ, міласэрнасць, адказнасць, вытрымка. Да гэтых характарыстык звярталіся ўдзельніцы, расказваючы аб прафесіі медыцынскай сястры.

 

Прафесійны шлях некаторых канкурсантак пачаўся даволі даўно. Так, Наталля Максяева працуе з 1999 года. Прайшла праз прыёмнае, тэрапеўтычнае, паліклінічнае, педыятрычнае аддзяленні і ФАП. Апошнія пяць гадоў яна медсястра аперацыйна-перавязачнага блока. Яе прафесія – яе гонар. Медыцынскую справу выбрала старэйшая дачка, якая цяпер вучыцца ў медкаледжы.


 І вопытныя, і маладыя медсёстры ўпэўнена адказвалі на пытанні па білетах. У адным з іх патрабавалася вырашыць сітуацыйную задачу: па апісанні стану пацыента вызначыць, што з ім здарылася і як дзейнічаць, які прэпарат увесці і ў якіх дозах. На практыцы вымяралі артэрыяльны ціск, рабілі непрамы масаж сэрца, падлічвалі пульс, накладалі шыны. Строгі чытач заўважыць, што з такімі заданнямі справіцца і чалавек, далёкі ад медыцыны. Аднак ад медсясцёр патрабуецца рабіць усё аператыўна, дакладна, з абгрунтаванымі каментарыямі.


ДА конкурсу рыхтавалі партфоліа. Фотаздымкі, вершы, расповяды пра захапленні і выбар прафесіі. Напрыклад, дзевятнаццацігадовая Юлія Кажан не думала быць медыкам. З мінулага года працуе лабарантам у Новапагосцкай амбулаторыі. Разам з атрыманымі падчас вучобы навыкамі ў працоўных буднях кіруецца бацькоўскім наказам: абыходзіцца з іншымі так, як хочаш, каб абыходзіліся з табой. Менавіта партфоліа Юліі журы прызнала найлепшым.


Самай фотагенічнай назвалі медсястру фтызіятрычнага кабінета Таццяну Пазік. Улічылі і знешнюю прывабнасць, і зацікаўленасць фотаздымкай. Таццяна таксама першы год у прафесіі, дзейнасць медсястры лічыць высакароднай і важнай.
ПРАЦА ў радасць, калі любіш сваю справу, адзначыла загадчыца Узмёнскага ФАПа Вераніка Крупко. Дата прафесійнага спаборніцтва супала з яе днём нараджэння. Журы і гледачы павіншавалі маладую калегу з 20-годдзем.


 Яшчэ школьніцай вызначылася з прафесіяй медсястра Язненскай участковай бальніцы Маргарыта Шчарбіцкая. За першы год работы ўпэўнілася, што не памылілася ў выбары. Набіраецца вопыту на працы, адпачывае за валейболам і прагулкамі з любімым сабакам. Маргарыту адзначылі ў намінацыі “Крэатыўнасць і нетрадыцыйная падача матэрыялу”.


АДНО з заданняў спаборніцтва – расказаць пра найлепшых прадстаўнікоў медыцынскай сферы райбальніцы. Расповяд пра медсястру Аляксандру Фёдараўну Панамарэнка, якая падчас вайны працавала ў перасоўным ваенным шпіталі, а пасля да 80 год спяшалася на працу ў міёрскую бальніцу, падрыхтавала Наталля Максяева. Таксама прыгадала былых галоўную медсястру Галіну Аляксандраўну Крук, старшых медсясцёр хірургічнага аддзялення Тэрэзу Іосіфаўну Голуб і педыятрычнага Вікторыю Антонаўну Усовіч.


 Сястра-анэстэзіст Віта Шокель вершаванымі радкамі, прасякнутымі цеплынёй і добрым гумарам, распавядала пра былую старшую медсястру аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі і цяперашнюю галоўную медсястру ЦРБ Святлану Карпеза. Маладая медсястра палаты нованароджаных акушэрскага аддзялення Наталля Шчарбіцкая зачытала наказ-успамін ад сваёй папярэдніцы Валянціны Анатольеўны Рынцэвіч.
Найлепш з гэтай конкурснай задачай справілася медрэгістратар Лізавета Тумарава. З дзяцінства яна назірала за работай фельчара Чапукоўскага ФАПа Валянціны Пятроўны Пяткевіч, чый прафесійны стаж налічвае чатыры дзясяткі год.


ПАКУЛЬ журы падводзіла вынікі, выбіралі ўладальніцу прыза глядацкіх сімпатый. Большасць аддала галасы за добразычлівую і пазітыўную Наталлю Шчарбіцкую. У яе і другое месца. На два балы абышла Наталлю Максяеву і Вераніку Крупко, якія падзялілі трэцюю пазіцыю.
Як заўважыла старшыня журы, галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая, творчыя работы канкурсантак ацанілі высока, а ў вырашэнні сітуацыйных задач удзельніцы дапускалі недакладнасці, адсюль і разбежка ў балах. Іх найбольшую колькасць набрала медсястра аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі Віта Шокель.


– На конкурс прыйшла проста паўдзельнічаць, прадставіць сваё аддзяленне. Рыхтавалася, чытала літаратуру, не хацелася спаса- ваць перад маладымі калегамі. Мы працуем не словамі, а рукамі. Таму хвалявалася за тэарэтычнае заданне, – расказвае пераможца. – Першае месца для мяне нечаканасць. Прыемна здзіўлена і вельмі рада.
Без падарункаў не засталася ні адна канкурсантка. А тройку лідараў у дадатак адзначаць грашовымі прэміямі. 

Каментарый галоўнай медсястры Міёрскай ЦРБ, старшыні прафкама Святланы Карпеза:
– Перажывала за кожную ўдзельніцу. Падчас некаторых момантаў нават слёзы на вачах выступалі. Першапачаткова планавалі, каб у конкурсе паўдзельнічалі медсёстры са стажам работы, маладыя спецыялісты і студэнты медкаледжа, якія праходзяць у нас практыку. Магчыма, практыканты пашыраць кола ўдзельнікаў у наступным годзе. Конкурс атрымаўся, запомніўся, парадаваў.

ДАРЭЧЫ
Атмасфера конкурсу больш нагадвала святочную. Праграму дапаўнялі трапныя гумарыстычныя заўвагі галоўнага ўрача Язненскай участковай бальніцы Уладзіміра Пашковіча, які выступіў у ролі вядучага. А таксама музычныя падарункі ад медыкаў Наталлі Рудзь, Алены Зімнік, Ганны Блажэвіч і саліста Міёрскага РДК, дырэктара Мікалаёўскага сельскага клуба Ігара Мятлы.

Фотаматэрыял Казімір БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта