Авторизация
 

Ад СНІДу памерла каля 35 мільёнаў чалавек

 Згодна з сусветнай статыстыкай, за ўвесь перыяд назірання ад СНІДу памерла каля 35 мільёнаў чалавек.

У Беларусі пражывае звыш 21 тысячы чалавек з ВІЧ-пазітыўным статусам, у тым ліку 1448 – у Віцебскай вобласці, шасцёра – на Міёршчыне. Інфекцыя перадаецца ў асноўным палавым шляхам. Найбольшая колькасць захварэўшых ва ўзросце 30 – 44 гадоў (58 %), з кожных дзесяці – шасцёра мужчын.

Што рабіць, калі атрымалі статус ВІЧ-пазітыўнага. СНІД не разаўецца, калі рэгулярна наведваць урача-інфекцыяніста, праходзіць неабходныя даследаванні і высокаэфектыўную антырэтравірусную тэрапію, своечасова прымаць лекавыя прэпараты.
Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца бясплатна. Яны – аснова дыспансернага назірання за пацыентамі з дыягназам ВІЧ-інфекцыя. Прадугледжаны, каб падоўжыць жыццё чалавека, зрабіць яе сацыяльна змястоўнай і эканамічна прадукцыйнай.


Згодна навуковых дадзеных, працягласць жыцця ВІЧ-пазітыўнага чалавека, які праходзіць дыспансерызацыю і лячэнне, супаставіма з працягласцю жыцця чалавека без дыягназу. Таму важна разумець, што чым раней выявіш хваробу, тым лепшы будзе вынік.
Сёлета Міжнародны Дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу, прайшоў пад тэмай “Умацаванне мер для захавання здароўя і выканання правоў”. Асноўныя мэты мерапрыемстваў – павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва і ўзроўню талерантнасці, выкараненне дыскрымінацыі ў адносінах да людзей з ВІЧ-інфекцыяй, усеагульны доступ да паслуг па прафілактыцы, лячэнні і сацыяльнай падтрымцы, умацаванне ўзаемадзеяння паміж установамі і арганізацыямі ў прафілактыцы ВІЧ/СНІДу.


Прафілактыка вірусу імунадэфіцыту чалавека комплексная і накіравана на змяненне рызыкаваных паводзін на бяспечныя адносіны да свайго здароўя. У першую чаргу, гэта адмова ад наркотыкаў, выпадковых сексуальных кантактаў. А яшчэ своечасовы зварот па медыцынскую дапамогу пры запаленчых захворваннях рэпрадуктыўнай сістэмы і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Інвазіўныя працэдуры (звязаныя з пранікненнем скрозь прыродныя бар’еры арганізма: слізістую абалонку, скуру) – толькі ў спецыялізаваных установах. Індывідуальныя прадметы асабістай гігіены.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,
урач-эпідэміёлаг, загадчык
санітарна-эпідэміялагічнага
аддзела РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта