Авторизация
 

Зберагчы сябе для будучага

 Да Міжнароднага дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу

Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у трэцюю нядзелю мая адзначаецца Міжнародны дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу. Гэта сімвал падтрымкі тых, хто жыве з ВІЧ/СНІДам. А яшчэ нагода задумацца, што эпідэмія можа закрануць кожнага, паказаць – небяспека блізка і растлумачыць, як яе пазбегнуць.

Упершыню мерапрыемствы ў Дзень памяці памерлых ад СНІДу прайшлі ў 1983 годзе ў Сан-Францыска. Іх падтрымалі многія краіны, але ніхто не мог прадбачыць маштабы эпідэміі. Хутка з’явіўся сімвал руху супраць гэтай хваробы: чырвоная стужка, якая сімвалізуе кроў. Цяпер у гэты дзень актывісты акцыі і нераўнадушныя людзі прымацоўваюць да свайго адзення чырвоныя стужкі.


Адзін з першых інфіцыраваных у ЗША – Райан Уайт. Ён стаў чалавекам-сімвалам у барацьбе супраць ВІЧ/СНІДу. У дзяцінстве ў яго выявілі спадчыннае захворванне – гемафілію. Яму часта рабілі пераліванні крыві, а ў 13 гадоў заразілі вірусам імунадэфіцыту чалавека. Тады гэта была рэдкая хвароба, матэрыял не правяралі на інфекцыю, а многія нават не ведалі пра існаванне смяротнай немачы.


Але ўсё змянілася. Хлопчык сваім характарам, мэтанакіраванасцю і настойлівасцю змог прыцягнуць увагу да праблемы вялікай колькасці людзей. Яе абмяркоўвалі, дабіліся стварэння шэрагу праграм, накіраваных на адукацыю і барацьбу са СНІДам.


Судовай пастановай Райану забаранілі наведваць школу. Ён дабіўся гэтага права, вёў актыўную грамадскую дзейнасць. За яго заступаліся прэзідэнт ЗША, Элтан Джон і Майкл Джэксан. Дзякуючы хлопцу і тым людзям, якія яму дапамагалі, палітыка мянялася – на барацьбу са СНІДам пачалі выдзяляць вялікія сродкі. Гэтая гісторыя даказала, што свет можна кардынальна змяніць намаганнямі звычайных людзей.
Хвароба не шкадуе нікога. Ад сіндрома імунадэфіцыту чалавека памерлі спявак Фрэдзі Мэркюры, акцёр Рок Хадсан, танцор Рудольф Нурыеў, супермадэль Джыа Мары Караджы, мастак Кіт Харынг, пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў, тэнісіст Артур Эш, фігурыст Ондрэй Непела. На жаль, гэты спіс папаўняецца.


Статыстыка катастрафічная: ад СНІДу ўжо памерла людзей больш, чым загінула падчас Другой сусветнай вайны. Толькі ў Беларусі выяўлена звыш 14 тысяч інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту, больш за 3 тысячы ўжо памерла.
ВІЧ, трапіўшы ў арганізм, паступова знішчае імунную сістэму чалавека, робіць яго няздольным змагацца з мікраарганізмамі. Наступае стадыя СНІДу.


На зніжэнне індывідуальнай рызыкі заражэння накіравана прафілактыка ВІЧ-інфекцыі. У яе ўваходзяць здаровы лад жыцця і клопат пра сваё здароўе, абароненыя палавыя кантакты, узаемная вернасць партнёраў, поўная адмова ад наркотыкаў.
Вакцыны супраць ВІЧ-інфекцыі няма. Таму кожны павінен клапаціцца пра сябе, тады чалавецтва несумненна пераможа хваробу.


У ТЭМУ
Напярэдадні ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу. Пасля азнаямляльнай размовы валанцёры “Чырвонага Крыжа” раздавалі прахожым на вуліцах горада лістоўкі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

Фота для ілюстрацыі.
Валянціна ПУНДЗІС,
спецыяліст ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта