Авторизация
 

Карысныя звычкі на кожны дзень змяняюць жыццё

 Часта бывае, што раніцай не хочацца ўставаць, а вечарам адчуваеш сябе стомленым і разбітым. Звычайныя справы выклікаюць раздражненне ці апатыю. Пастарайцеся змяніць свой дзень.

Падымайцеся разам з сонцам. Даказана, што ў “жаўрукоў” тонус арганізма вышэй і самаадчуванне лепш, чым у “соў”. І наогул, раніца – самы прадуктыўны час сутак, калі лёгка і хутка выконваць любыя справы. Кладзіцеся спаць не пазней 22.00, падымайцеся ў 5.00. Арганізм хутка прывыкне і будзе сам вас будзіць.


Пацягвайцеся. Каб увесь дзень быць бадзёрым, пачынайце зарадку ў ложку. Добра пацягніцеся і рукамі і нагамі, толькі затым уставайце. Гэтае практыкаванне паляпшае кровазварот, павышае тонус арганізма.


Раніцай выпівайце нашча сталовую лыжку льнянога алею. Па ўтрыманні поліненасычаных тлустых кілот Амега-3 і Амега-6 гэты прадукт пераўзыходзіць рыбін тлушч. Будзе ўдзячная сардэчна-сасудзістая сістэма, падоўжыцца маладосць скуры, умацуюцца валасы і пазногці, палепшыцца памяць, знізіцца ўзровень халестэрыну і рызыка ўзнікнення анкалогіі. Запівайце алей шклянкай цёплай вады.


Смейцеся. Смех умацоўвае эндатэлій – клеткі на паверхні крывяносных сасудаў. Не стрымлівайце пазітыўных эмоцый. Смех расслабляе ўсе мышцы цела і здымае стрэс. Пяць хвілін весялосці заменяць 40 хвілін адпачынку.


Сачыце за постаццю. Не трэба горбіцца, хадзіць з апушчанай галавой і моцна напружваць плечы. Плечы – назад, грудзі – наперад.
Ешце яблыкі. У іх утрымліваюцца антыаксіданты, мноства вітамінаў і мінералаў, арганічныя кіслоты, пектыны, клятчатка. У арганізме чалавека няма сістэмы жыццезабеспячэння, якой не былі б карысныя яблыкі. Яны ўмацоўваюць сэрца і сасуды, нармалізуюць страваванне, зніжаюць узровень халестэрыну, выводзяць з суставаў шчаўевую кіслату, змяншаюць рызыку анкалагічных захворванняў, умацоўваюць імунітэт і падаўжаюць маладосць.


Выходзьце на сонца. Яго промні стымулююць выпрацоўку сератаніну – гармона шчасця. У арганізме ўтвараецца вітамін Д, неабходны для нармальнага росту і развіцця дзяцей.


Рухайцеся. Лепшы спосаб папярэдзіць інфаркт – сысці ад яго. Абавязкова пешшу. Фізічная нагрузка – адна з самых карысных звычак. Рухайцеся, каб умацаваць сэрца, сасуды і нервы, павысіць тонус арганізма, мець падцягнутае цела.


Піце ваду. Пры яе недахопе ў арганізме згушчаецца кроў, павышаецца ціск, з’яўляецца слабасць. Абязводжванне прыводзіць да сухасці скуры і праблем з суставамі. Калі ныркі ў парадку, неабходна выпіваць паўтара – два літры вады ў дзень. Сокі, кампоты, морсы і супы не лічацца.


Ешце прадукты зялёнага колеру. У іх максімальная колькасць вітамінаў, а пігмент хларафіл умацоўвае імунітэт і паляпшае абмен рэчываў. Ужывайце спаржу, усе віды капусты, шпінат, агуркі, зеляніну.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля КАПІТОНАВА,
інструктар-валеёлаг
Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта