Не дай присосаться клещу
gazeta 13-05-2019, 17:06 768 Здароўе
Летась у Міёрскім раёне з-за прысмоктвання кляшчоў за медыцынскай дапамогай звярнуліся 17 чалавек, з якіх шасцёра дзяцей. Захворванняў клешчавым энцэфалітам і хваробай Лайма не зарэгістравана.
Калі прысмактаўся
Насякомае варта як мага хутчэй выдаліць. Лепш зрабіць гэта ў медустанове. Калі немагчыма, скарыстайцеся адным са спосабаў:
-пры дапамозе спецыялізаванага прыстасавання для выдалення кляшчоў прамысловага вырабу, згодна з інструкцыяй па прымяненні;
-трывалую нітку падвядзіце як мага бліжэй да хабатка кляшча. Завязваючы яе на вузел, выцягвайце насякомае, падымаючы ўверх;
-пінцэтам звычайна праз 1 – 3 абароты клешч вымаецца разам з хабатком.
Не пазней за 72 гадзіны пацярпеламу трэба звярнуцца да ўрача-інфекцыяніста ці тэрапеўта па месцы жыхарства для прызначэння прафілактычнага лячэння. Можна даследаваць знятага кляшча, згодна з пералікам платных санітарна- эпідэміялагічных паслуг, якія аказваюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя. Тэрміны дастаўкі не ўстанаўліваюцца. Бясплатнае даследаванне кляшча праводзіцца па накіраванні арганізацыі аховы здароўя тым асобам, у якіх ёсць медыцынскае супрацьпаказанне да прыёму лекаў, а таксама цяжарным і кормячым грудзямі.
У мікрабіялагічнай лабараторыі Міёрскага РЦГЭ кляшчоў не даследуюць. Па гэтым пытанні можна звярнуцца ў мікрабіялагічную лабараторыю Віцебскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і аховы здароўя па адрасе вул. Жасткова, 25, каб. 102 у панядзелак – пятніцу з 8.30 да 16.00. Абедзенны перапынак з 13.00 да 13.30. Тэлефоны: 8 0212 47 21 19, 8 0212 47 96 74.
Прымаюць матэрыял у мікрабіялагічнай лабараторыі Аршанскага занальнага ЦГЭ па адрасе вул. Л. Талстога, 14, кабінет № 6. Панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00. Тэлефон 8 0216 54 42 05.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі па адрасе: Мінск, вул. Філімонава, 23. Кантактны тэлефон 8 017 267 32 67.
Каб зберагчыся ад укусаў кляшчоў і захаваць здароўе, неабходна выконваць простыя правілы бяспекі.
-У лесе максімальна прыкрываць цела: апранаць светлае адзенне, на якім лепш бачны насякомыя, з доўгімі рукавамі і капюшонам, штаны запраўляць у шкарпэткі.
-Выкарыстоўваць рэпеленты, згодна з інструкцыяй па прымяненні.
-Аглядаць адзенне кожныя 2 – 3 гадзіны, перыядычна правяраць цела.
-Вяртаючыся з лесу, дасканала аглядаць адзенне, асабліва шыю, падпахі, пахавыя вобласці, вушныя ракавіны, дзе любяць прысмоктвацца кляшчы.
Каб пазбегнуць заражэння клешчавым энцэфалітам праз страўнікавы тракт, спажывайце малако, асабліва казінае, толькі кіпячонае.
Важна не дапускаць з’яўлення кляшчоў на садаводчых участках. Для гэтага ачышчаць тэрыторыю ад сухастою і ўсялякага ламачча, высякаць кусты, выкошваць траву.
Фота для ілюстрацыі.
Галіна ФЕДУКОВІЧ,
галоўны ўрач РЦГЭ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.